У сацыяльных сетках зьявілася відэа жывога этэру, падчас якога адбылася атака.
Празь некалькі хвілін пасьля ўдару агенцтва Fars паведаміла, што трансьляцыя ў жывым этэры аднавілася.
Як піша The Times of Israel, раней Армія абароны Ізраілю выпусьціла папярэджаньне з заклікам эвакуавацца для жыхароў раёну Тэгерану, дзе разьмешчана штаб-кватэра IRIB. А міністар абароны краіны Ісраэль Кац заявіў, што «рупар іранскай прапаганды і падбухторваньня вось-вось зьнікне». Пасьля ўдару ён заявіў, што Ізраіль «нанясе ўдар па іранскім дыктатары паўсюль».
Форум