Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ізраіль падчас абвастрэньня сытуацыі з Іранам абвясьціў аб закрыцьці сваіх амбасадаў ува ўсіх краінах сьвету


Наступствы ізраільскага ўдару па Тэгэране (Іран), 13 чэрвеня 2025 году
Наступствы ізраільскага ўдару па Тэгэране (Іран), 13 чэрвеня 2025 году

Ізраіль 13 чэрвеня нанёс па ядзерных аб’ектах і вайсковых базах Ірану ўдары, назваўшы іх «прэвэнтыўнымі», а іх мэту — ня даць Ірану стварыць уласную ядзерную зброю. Іран у сваю чаргу паабяцаў удары ў адказ.

Ізраіль вырашыў закрыць усе свае дыпляматычныя прадстаўніцтвы, якія працавалі ў розных краінах сьвету.

«Ізраільскія місіі па ўсім сьвеце будуць зачыненыя, а консульскія паслугі не будуць надавацца», — заяўлена на сайце Міністэрства замежных справаў Ізраілю.

Пасьля ўдараў Іран скасаваў шосты раўнд ядзерных перамоваў з ЗША ў Маскаце (Аман), які меў адбыцца 15 чэрвеня.



Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG