«12 і 13 чэрвеня ў пункце пропуску „Беняконі“ на беларуска-літоўскай мяжы будзе праводзіцца фрэзэраваньне асфальтабэтоннага пакрыцьця. Правядзеньне рамонтных работ можа адбіцца на цяжкасьці руху транспартных сродкаў цераз гэты пункт пропуску», — гаворыцца ў паведамленьні.
Мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры плянаваньні перасячэньня беларуска-літоўскай мяжы.
Цяпер на мяжы Беларусі з Эўразьвязам сабралася 2535 машын, паведамляе Памежны камітэт Беларусі.
- Самы загружаны маршрут для грузавікоў на ўезд у Эўразьвяз праходзіць праз літоўскі пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі) – 550 фур.
- На латвійскім напрамку перад Патэрніекамі (Грыгараўшчынай) стаіць 255 грузавых аўтамабіляў.
- «Па стане на 10:00 уезду ў польскі пункт пропуску Цярэспаль (Берасьце) чакаюць 1310 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў. За мінулыя суткі сумежны бок выканаў норму па пропуску аўто зь Беларусі на 30%», – паведамляе Памежны камітэт.
Форум