Ён сказаў, што іранцы «марудзяць» і што цяпер ён «нашмат менш упэўнены» ва ўгодзе, чым быў раней. «Зь імі нешта сталася», — расчаравана сказаў Трамп.
Разам з тым ён ізноў паўтарыў, што Іран ніколі не атрымае ядзернай зброі.
Міністар замежных справаў Ірану Абас Аракчы дыпляматычна зазначыў у сваім допісе, што адсутнасьць ядзернай зброі адпавядае ўласнай іранскай дактрыне. Аднак Іран хоча працягваць узбагачэньне ўрану пад наглядам ААН і патрабуе зьняць санкцыі.
Рыторыка міністра абароны Ірану Азіза Насірзадэ была зусім іншай. Ён перасьцярог ЗША ад магчымых спробаў вырашыць пытаньне сілай і заявіў, што ўсе базы ЗША ў межах дасяжнасьці іранскай зброі і будуць атакаваныя «без ваганьняў».
Наступны раўнд перамоваў паміж ЗША і Іранам пройдзе 15 чэрвеня ў Маскаце (Аман).
Падобнай фразай — «зь ім нешта сталася» — 26 траўня Дональд Трамп ахарактарызаваў Уладзіміра Пуціна, на загад якога быў нанесены адзін з самых магутных удараў па гарадах Украіны.
Форум