Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі дазволілі будаваць аб’екты ў абыход зацьверджаных генэральных плянаў гарадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У апошнія гады ў Беларусі часта выкарыстоўваць практыку зьмены генэральных плянаў на карысьць інвэстыцыйных праектаў. Цяпер гэта ўзаконілі.

У Беларусі «ўдасканалілі нюансы архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасьці».

Як паведамілі на тэлеканале «Беларусь 1», у адпаведнай пастанове ўраду Беларусі прадугледжана права абласных і Менскага гарадзкога выканкамаў будаваць аб’екты «з адступленьнем ад зацьверджанага горадабудаўнічага пляну».

Гэтая норма набыла юрыдычную моц 6 чэрвеня, але яна не распаўсюджваецца на тэрыторыю індустрыяльнага парку «Вялікі Камень», на землі сельскагаспадарчага прызначэньня і ляснога фонду.

«Юрыдычныя асобы, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць зьвярнуцца ў абласныя, Менскі гарадзкі выканкамы па атрыманьне дазволу на такое адступленьне. Палажэньне вызначае пералік дакумэнтаў, неабходных для падачы суб’ектам гаспадараньня. Адным з такіх дакумэнтаў ёсьць архітэктурна-плянавальная канцэпцыя, у якой зьмяшчаецца абгрунтаваньне такой неабходнасьці. І вельмі важна, што такая канцэпцыя павінна праходзіць грамадзкае абмеркаваньне ў парадку, вызначаным у Рэспубліцы Беларусь», — сказала кіраўніца ўпраўленьня Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Зоя Шлег.

Выканкамы павінны ўхваліць рашэньне аб выдачы дазволу за чатыры працоўныя дні.

Апошнімі гадамі ў Беларусі часта выкарыстоўваць практыку зьмены генэральных плянаў на карысьць інвэстыцыйных праектаў. Такім чынам у свой час ухвальвалі рашэньне аб будаўніцтве індустрыяльнага парку «Вялікі Камень» паблізу Менску і камэрцыйнай забудове мэмарыяльнай мясьціны Курапатаў. Нядаўна стала вядома аб намеры кіраўніцтва праваслаўнай царквы пабудаваць новую царкву на ахоўнай тэрыторыі ў Магілёве — там пад зьнішчэньне можа трапіць значны кавалак Пячорскага лесапарку, ледзь не адзінага месца адпачынку жыхароў гораду.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG