Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выведка Ўкраіны пацьвердзіла сапраўднасьць фота палоннага ўкраінца з выразаным на целе надпісам «Слава России»


Украінскія вайскоўцы вяртаюцца з расейскага палону, 5 лютага 2025 году. Архіўнае фота
Украінскія вайскоўцы вяртаюцца з расейскага палону, 5 лютага 2025 году. Архіўнае фота

Фота ўкраінца, які вярнуўся з расейскага палону, зьявілася ў публічнай прасторы неўзабаве пасьля таго, як стала вядома аб новым раундзе абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай.

Як паведаміла Ўкраінская служба Радыё Свабода, фота апублікаваў 9 чэрвеня ў сетцы Х карыстальнік Clash Report і пазьней яго перадрукавалі іншыя сродкі масавай інфармацыі. На фота можна пабачыць шматлікія шнары, сьляды катаваньняў і хірургічных умяшаньняў.

Прадстаўнік вайсковай выведкі Андрэй Юсаў у этэры усеўкраінскага тэлемаратону паведаміў, што на фота сапраўды ўкраінскі вайсковец, якога вызвалілі ў часе аднаго з папярэдніх абменаў. Фота зрабіў лекар, які яго аглядаў.

«На жаль, гэта сапраўднае фота. Гэта з аднаго з папярэдніх абменаў. Лекар у часе агляду ў адным з рэгіянальных цэнтраў, дзе хлопцы праходзяць рэабілітацыю, проста ня вытрымаў, сфатаграфаваў і разьмясьціў у сетцы. Гэта сьведчаньне таго, праз што праходзяць у палоне нашы абаронцы», — сказаў Андрэй Юсаў.

Фота зьявілася ў публічнай прасторы неўзабаве пасьля таго, як стала вядома аб новым раўндзе абмену палоннымі паміж Расеяй і Ўкраінай.

Абмен будзе праходзіць некалькі дзён. Бакі дамовіліся абмяняцца цяжкапараненымі вайскоўцамі, а таксама палоннымі ўзростам ад 18 да 25 гадоў. Апроч таго, Масква і Кіеў абяцаюць вярнуць на бацькаўшчыну па шэсьць тысяч целаў загінулых на вайне салдатаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG