Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская патлумачыла, які сэнс у беларускіх вулічных акцыях за мяжой


Акцыя ля амбасады Беларусі ў Вільні ў дзень салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі, 21 траўня 2025 году
Акцыя ля амбасады Беларусі ў Вільні ў дзень салідарнасьці зь беларускімі палітзьняволенымі, 21 траўня 2025 году

Чаму акцыі салідарнасьці і мітынгі, якія ладзяць беларусы, важныя для міжнароднай увагі да Беларусі?

«Акцыі і мітынгі ў якім-хаця горадзе якой-хаця краіны неабходныя, бо гэта робіць беларусаў бачнымі. Адна рэч, калі мы сустракаемся з палітыкамі, нешта абмяркоўваем у палітычных колах, і можа скласьціся ўражаньне, што гэта трэба толькі палітыкам, а людзі не выходзяць, не выстаўляюць ніякіх патрабаваньняў. І калі ўрад, парлямэнт бачаць, што людзі на вуліцах ладзяць мітынгі, патрабуюць вызваленьня палітвязьняў, пакараньня рэжыму — значыць, людзям гэта таксама трэба. Гэта бачнасьць беларусаў на зямлі», — патлумачыла Сьвятлана Ціханоўская.

Яна падзякавала дыяспарам, якія арганізоўваюць такія акцыі «нягледзячы на стому», на страх, на думкі, што «гэта нічога не мяняе», і заклікала праводзіць такіх акцыяў больш.

Беларусы за мяжой усё часьцей арганізоўваюць акцыі падтрымкі і салідарнасьці ў выглядзе спартовых і культурных падзеяў. На мінулым тыдні актывісты грамадзянскай супольнасьці ў Вільні згулялі футбольны матч з дэпутатамі літоўскага Сейму ў падтрымку палітзьняволеных журналістаў, правёўшы перад пачаткам матчу акцыю салідарнасьці.

«Вызваленьне ўсіх палітвязьняў — нашая галоўная мэта. І нават такія, на першы погляд, простыя крокі, як футбольны матч, — гэта не пра спорт. Гэта пра салідарнасьць, пра еднасьць і пра супольную пазыцыю», — пракамэнтавала гэтую акцыю Ціханоўская.

  • 14 чэрвеня БАЖ плянуе Віленскі роварны прабег салідарнасьці «Едзем за сваіх» у падтрымку амаль 40 беларускіх журналістаў за кратамі.
  • У Кіеве 12 чэрвеня адкрыецца выстава «Гісторыя беларускага супраціву». «Гэта ня проста выстава — гэта гісторыя амаль 30 гадоў змаганьня беларусаў супраць дыктатуры і спробаў далучыць Беларусь да Расеі», — кажуць арганізатары.
  • У Даўгаўпілсе 15 чэрвеня з ініцыятывы Асацыяцыі беларусаў Латвіі адкрыюць выставу малюнкаў беларускіх палітвязьняў і пакажуць спэктакль, прысьвечаны загінуламу палітвязьню Валянціну Штэрмеру.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG