Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апэратары паштовай сувязі будуць перадаваць «Белпошце» зьвесткі пра ўсе адпраўленьні


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Палата прадстаўнікоў прыняла, а Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў праект зьмяненьняў у закон «Аб паштовай сувязі».

Галоўная навацыя закону — апэратары паштовай сувязі павінны перадаваць у сыстэму дзяржаўнага прадпрыемства «Белпошта» зьвесткі аб усіх паштовых адпраўленьнях у адрас фізычных асоб, паведамляе транспартна-лягістычны партал Infotrans.

Размова пра кампаніі, якія маюць дзейную ліцэнзію Міністэрства сувязі апэратараў паштовай сувязі. Цяпер налічваецца 18 такіх прадпрыемстваў.

Генэральны дырэктар Асацыяцыі інтэрмадальных перавозак і лягістыкі (АІПЛ) Дзьмітры Курачкін адзначыў, што гэтыя кампаніі абавязаныя перадаваць у сыстэму ўліку і захоўваньня зьвестак інфармацыю аб паштовых адпраўленьнях, прынятых імі ад карыстальнікаў паслуг паштовай сувязі. Размова як пра ўнутраныя, так і пра міжнародныя адпраўленьні.

Такая сыстэма ўжо функцыянуе, яе апэратарам у законапраекце вызначылі «Белпошту».

Таксама пасьля ўнясеньня зьменаў у закон кампаніі будуць несьці дадатковыя фінансавыя выдаткі на паслугі «Белпошты» на падставе падпісаных дамоваў. За падлучэньне — 300 рублёў і за адзін тавар або адзін радок — 0,18 капейкі.

Як адзначаецца, гэтыя зьмены распрацаваныя для выяўленьня прадметаў і рэчываў, забароненых да паштовай перасылкі. Кругласуткавы доступ у адзіную базу даных аб паштовых адпраўленьнях будуць мець супрацоўнікі МУС, якія займаюцца апэратыўна-вышуковай дзейнасьцю.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG