Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 30 гадоў таму зьнялі мяжу паміж Беларусьсю і Расеяй


Цырымонія ліквідацыі мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй. Расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, 26 траўня 1995
Цырымонія ліквідацыі мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй. Расейскі прэм'ер Віктар Чарнамырдзін і прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, 26 траўня 1995

Падзеі 26 траўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

У 1995 годзе пасьля рэфэрэндуму ў Беларусі Аляксандар Лукашэнка і тагачасны прэм’ер-міністар Расеі Віктар Чарнамырдзін на беларуска-расейскай мяжы зьнесьлі сымбалічны шлягбаўм і пасадзілі на ягоным месцы бярозку. З таго часу на беларуска-расейскай мяжы калі і зьяўляўся кантроль, то на кароткі час у пэрыяд крызісаў у міждзяржаўных стасунках.

У гэты дзень

1865 — капітуляцыя апошніх частак арміі Поўдня пад кіраўніцтвам генэрала Сьміта, канец Грамадзянскай вайны ў ЗША.

Грамадзянская вайна ў ЗША
Грамадзянская вайна ў ЗША

1926 — пачатак дзейнасьці ў БССР літаратурнага аб’яднаньня «Ўзвышша».

1926 — заснаваны Беларускі інстытут гаспадаркі і культуры, адукацыйна-асьветная ўстанова ў Вільні і Варшаве

Літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Першы рад: Я.Пушча, А.Бабарэка, У.Дубоўка, К.Чорны, З.Бядуля, К.Крапіва. Другі рад: М.Лужанін, С.Дарожны, А.Адамовіч, Т.Кляшторны, У.Жылка, В.Шашалевіч, П.Глебка.
Літаратурнае аб’яднаньне «Ўзвышша». Першы рад: Я.Пушча, А.Бабарэка, У.Дубоўка, К.Чорны, З.Бядуля, К.Крапіва. Другі рад: М.Лужанін, С.Дарожны, А.Адамовіч, Т.Кляшторны, У.Жылка, В.Шашалевіч, П.Глебка.

1991 — у Грузіі адбыліся прэзыдэнцкія выбары, на якіх перамог Зьвіяд Гамсахурдыя.

Зьвіяд Гамсахурдыя (у цэнтры)
Зьвіяд Гамсахурдыя (у цэнтры)

1991 — у Менску ўтварылася Міжнародная асацыяцыя беларусістаў.

1992 — Беларусь усталявала дыпляматычныя дачыненьні з Ізраілем.

У гэты дзень нарадзіліся

1265Дантэ Аліг’еры, флярэнтыйскі паэт, адзін з заснавальнікаў літаратурнай італьянскай мовы, аўтар знакамітай «Боскай Камэдыі», багаслоў, палітычны дзеяч.

1909Часлаў Ханяўка, беларускі грамадзкі дзеяч.

1910Эдзі Рознэр, джазавы трубач і кампазытар, кіраўнік Дзяржаўнага джазавага аркестру БССР.

1926 Ільля Курган, беларускі актор, дыктар радыё, пэдагог, заслужаны артыст Беларусі.

У памяці

1339 — памерла Альдона, каралева польская, дачка Гедыміна, вялікага князя літоўскага.

1863 — у баі з рэгулярным расейскім войскам каля вёскі Парэчча на Дзісеншчыне загінуў паўстанцкі камісар Дзісенскага павету Генрык Дмахоўскі, скульптар, удзельнік вызвольных паўстаньняў 1831 і 1863–1864 гадоў.

1873Міхаіл Дзьмітрыеў, этнограф, фальклярыст, пэдагог у Наваградку і Горадні.

1876Францішак Палацкі, чэскі гісторык, адзін з заснавальнікаў чэскага нацыянальнага руху.

Надпіс на помніку Палацкаму ў Празе: «Свайму абуджальніку і правадыру ўваскрослы народ»
Надпіс на помніку Палацкаму ў Празе: «Свайму абуджальніку і правадыру ўваскрослы народ»

1942 — падчас перастрэлкі на вуліцы ў Менску забіты рэдактар падпольнай газэты «Звязда» Уладзімер Амельянюк.

1976Марцін Гайдэгер, нямецкі філёзаф.

1977 Янка Пачопка, дзяяч нацыянальнага руху, пісьменьнік, фальклярыст, аграном.

1994Леў Голуб, кінарэжысэр, народны артыст Беларусі.

2017 Зьбігнеў Бжазінскі, амэрыканскі палітоляг, сацыёляг і дзяржаўны дзеяч польскага паходжаньня.

2022Янка Запруднік, грамадзкі дзяяч, гісторык, журналіст Радыё Свабода.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG