Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кіеве падлічылі, колькі разоў Расея парушала абвешчанае ёю Велікоднае перамір’е


Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Архіўнае фота
Галоўнакамандуючы Ўзброенымі сіламі Ўкраіны Аляксандар Сырскі і прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Архіўнае фота

Абвешчанае Расеяй Велікоднае перамір’е скончылася апоўначы 21 красавіка.

Паводле дакладу галоўнакамандуючага Ўзброенымі Сіламі Ўкраіны Аляксандра Сырскага, за Вялікдзень расейскія войскі 2,9 тысячы разоў парушылі аб’яўленае Расеяй спыненьне агню. Пасьля гэтага дакладу прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што дзеяньні Ўкраіны і будуць «люстранымі».

Паводле дакладу Галоўнакамандуючага УСУ, агульная колькасьць расейскія войскі за содні 20 красавіка 2935 разоў парушылі «расейскае ж абяцаньне цішыні»: найбольш абстрэлаў і штурмавых дзеяньняў было на Пакроўскім кірунку. Таксама расейскія войскі парушылі рэжым спыненьня агню ў Курскай вобласьці, адзначыў Зяленскі.

Генштаб Узброеных сіл Украіны паведаміў, што ў дзень «велікоднага перамір’я» расейскія войскі зьдзейсьнілі больш за 1880 нападаў, на фронце было 96 баёў.

У Міністэрстве абароны Расеі заявілі, што працягваюць баявыя дзеяньні пасьля Велікоднага перамір’я, піша ТАСС.

Гаворачы пра агульную сытуацыю на фронце, расейцы за Вялікдзень правялі 96 штурмавых дзеяньняў і 1882 абстрэлы ўкраінскіх пазыцыяў, у тым ліку 812 зь цяжкога ўзбраеньня, а таксама больш за 950 разоў ужылі FPV-дроны, паведаміў прэзыдэнт Украіны.

«У гэты дзень Маскве не хапіла, каб адказаць як на прапанову поўнага спыненьня агню на наступныя 30 содняў пасьля Вялікадня, так і на прапанову працягнуць хаця б цішыню ў небе па грамадзянскай інфраструктуры і ўтрымацца ад удараў ракетамі і дронамі. Характар украінскіх дзеяньняў і надалей будзе люстраным: на цішыню будзем адказваць цішынёй, у абарону ад расейскіх удараў будуць нашы ўдары. Дзеяньні заўсёды больш красамоўныя, чым словы», — напісаў Уладзімір Зяленскі ў тэлеграме 21 красавіка.

Перад гэтым, увечары 20 красавіка, нягледзячы на паведамленьні аб парушэньні перамірʼя, Зяленскі заявіў, што Ўкраіна прапануе адмовіцца ад якіх-небудзь удараў дальнабойнымі дронамі і ракетамі па грамадзянскай інфраструктуры на тэрмін сама меней 30 содняў з магчымасьцю падаўжэньня.

«Калі Расея не пагодзіцца на такі крок, гэта будзе доказам, што яна хоча рабіць і далей толькі тое, што зьнішчае жыцьцё людзей і працягвае вайну», — падсумаваў Зяленскі.

У Дзяржаўным дэпартамэнце ЗША таксама заклікалі прадоўжыць дзеяньне велікоднага перамірʼя.

На заяву Зяленскага ў Маскве не адрэагавалі, а ў адказ на заклік Вашынгтона заявілі, што Кіеў быццам бы «не выконваў рэжым цішыні».

У справаздачы амэрыканскага Інстытуту вывучэньня вайны (ISW) адзначылі, што зьвесткі NASA паказваюць выяўленыя спадарожнікам анамаліі цяпла ўздоўж лініі фронту 20 красавіка, што можа сьведчыць пра ваенную актыўнасьць, але ISW ня можа незалежна праверыць канкрэтныя паведамленьні аб парушэньнях, учыненых расейскімі ці ўкраінскімі крыніцамі.

Аналітыкі адзначаюць, што часовае — і асабліва агульнае — пагадненьне аб спыненьні агню па грамадзянскай інфраструктуры запатрабуе надзейных мэханізмаў маніторынгу, публічных і афіцыйных умоваў і дакладна вызначаных часавых рамак. У ISW лічаць, што Крэмль можа працягваць выкарыстоўваць якія-небудзь невыразныя будучыя пагадненьні аб спыненьні агню, каб прыхаваць адмову Расеі ад прапановаў ЗША і Ўкраіны па спыненьні агню і абвінаваціць Украіну ў парушэньні такіх умоваў спыненьня агню.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG