«Усе акалічнасьці трагедыі высьвятляе міжведамасная камісія, якая ўжо пачала працу», — гаворыцца ў паведамленьні.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выказаў спачуваньні сям’і загінулага. Ён дадаў, што патрэбныя справаздачы вайскоўцаў, каб высьветліць усе акалічнасьці трагедыі.
26 жніўня 2024 году ва Ўкраіне ўпершыню разьбіўся зьнішчальнік F-16. Тады загінуў лётнік Аляксей Месь. УСУ паведамілі, што самалёт разьбіўся падчас адбіцьця расейскага камбінаванага ракетна-авіяцыйнага ўдару.
З пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ўкраінскія ўлады зьвярталіся да Захаду з просьбай даць Украіне сучасныя зьнішчальнікі F-16, нагадвае Ўкраінская служба Радыё Свабода.
У 2023 годзе некалькі краін са згоды ЗША вырашылі перадаць такія самалёты Кіеву. Аб прыбыцьці першых зьнішчальнікаў F-16 стала вядома ў пачатку жніўня 2024 году — іх паказалі падчас сьвяткаваньня Дня паветраных сілаў Украіны.
Форум