Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр музыка Сяргей Кныш, удзельнік першага незалежнага беларускага моладзевага згуртаваньня «Беларуская майстроўня»


Сяргей Кныш. Архіўнае фота.
Сяргей Кныш. Архіўнае фота.

Пра сьмерць Сяргея «Баршча» Кныша, сузаснавальніка гурту «Бонда», паведамілі яго сябры ў фэйсбуку.

Сяргей Кныш быў бубначом і аўтарам тэкстаў у беларускамоўным рок-гурце «Бонда», які існаваў з 1980 па 1989 год, потым выступаў з рок-гуртом ULIS.

Мянушка «Боршч» зьявілася ў Сяргея Кныша з студэнцкіх часоў, бо ён вельмі любіў гэтую страву, калі вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце. Быў удзельнікам першага незалежнага беларускага моладзевага згуртаваньня «Беларуская майстроўня».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG