Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Пуцін ня хоча ўсёй Эўропы», — пасланьнік Трампа напярэдадні перамоваў у Саудаўскай Арабіі


Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Стывэн Уіткаф.
Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Стывэн Уіткаф.

Спэцыяльны прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Стывэн Уіткаф 23 сакавіка выказаў аптымізм напярэдадні пачатку важных перамоваў у Саудаўскай Арабіі аб спыненьні вайны ва Ўкраіне. У эфіры Fox News ён сказаў, што лічыць, што прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін хоча міру.

«Пуцін ня хоча захопліваць усю Эўропу, сытуацыя моцна адрозьніваецца ад Другой сусьветнай вайны», — лічыць амэрыканскі перамоўнік.

Раней на гэтым тыдні ў інтэрвію Такеру Карлсану Ўіткаф заявіў, што статус акупаваных Расеяй украінскіх рэгіёнаў зьяўляецца ключавым пытаньнем у вырашэньні вайны ва Ўкраіне.

«Я лічу, што самая вялікая праблема ў гэтым канфлікце — гэта так званыя чатыры рэгіёны: Данбас, Крым, вы ведаеце назвы — Луганск, і яшчэ два. Гэта расейскамоўныя рэгіёны, дзе прайшлі рэфэрэндумы, на якіх пераважная большасьць людзей выказала жаданьне быць пад расейскім кантролем. «Я думаю, што гэта ключавое пытаньне ў канфлікце», — адзначыў Уіткаф.

Паводле яго слоў, гэтыя тэрыторыі дэ-факта знаходзяцца пад кантролем Расеі, і галоўная дыскусія ў тым, ці прызнае іх сьвет расейскімі.

  • У верасьні 2022 году Расея правяла рэфэрэндумы на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Запароскай і Хэрсонскай абласьцей Украіны. Яны праходзілі пад кантролем расейскіх войскаў, без міжнароднага назіраньня і са шматлікімі паведамленьнямі аб прымусе і махлярствах. Міжнародная супольнасьць, у тым ліку ААН і ЭЗ, прызналі так званыя рэфэрэндумы незаконнымі і не маючымі юрыдычнай сілы.
  • У 2014 годзе Расея арганізавала рэфэрэндумы ў Крыме і на частцы Данбасу. Іх вынікі таксама не прызнаныя Украінай і міжнароднай супольнасьцю.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG