Пра гэта паведаміла міністарка абароны краіны Давіле Шакалене, падводзячы вынікі першых 100 дзён сваёй працы на пасадзе, піша reform.news са спасылкай на сайтмінабароны Літвы.
Раней, 18 сакавіка, Літва, Польшча і Латвія выступілі з адзінай пазыцыяй аб неабходнасьці дэнансацыі канвэнцыі, матывуючы гэта неабходнасьцю ўмацаваньня абароны на фоне пагроз з боку Расеі. Фінляндыя таксама можа далучыцца да гэтага рашэньня ў найбліжэйшыя тыдні.
Літва плянуе давесьці абаронны бюджэт да 4 працэнтаў ВУП ужо ў 2025 годзе і нарошчвае баявыя магчымасьці. Асаблівая ўвага надаецца стварэньню рэзэрвовых падразьдзяленьняў, фарсіраванаму навучаньню ваенных і пашырэньню навучальных палігонаў, у тым ліку за мяжой — у Польшчы, Фінляндыі і Германіі.
Форум