Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 21 сакавіка: былога супрацоўніка мытні пакаралі за «здраду дзяржаве»


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Былога супрацоўніка мытні пакаралі паводле артыкулу аб «здрадзе дзяржаве»

9 сьнежня Горадзенскі абласны суд пакараў экс-працаўніка мытні Дзьмітрыя Скубілава 9 гадамі калёніі паводле артыкулу аб здрадзе дзяржаве (артыкул 356).

Пра гэта стала вядома толькі цяпер з дакумэнтальнага фільму, апублікаванага тэлеканалам ОНТ, піша «Мэдыязона».

У сюжэце расказалі, што Скубілаў працаваў на Ашмянскай мытні, афармляў перамяшчэньне транспарту і грузаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG