У паведамленьні Міністэрства абароны РФ таксама гаворыцца, што Расея «ў якасьці жэсту добрай волі» перадала Ўкраіне 22 цяжкапараненых ваеннапалонных, якія маюць патрэбу ў тэрміновай мэдычнай дапамозе. Зяленскі таксама згадвае ў сваім допісе, што 22 украінскія вайскоўцы вяртаюцца дадому па-за абменам.
Абода бакі адзначаюць, што ў абмене ролю пасярэдніка адгралі Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Паводле Міністэрства абароны Расеі, перададзеныя расейскаму боку вайскоўцы цяпер знаходзяцца ў Беларусі.
Як вынікае з сьпісаў расейскіх вайскоўцаў, перададзеных Украінай, беларусаў сярод іх няма. На момант сёньняшняга абмену вядома, што ва ўкраінскім палоне знаходзяцца мінімум чатыры грамадзяніна Беларусі, якія ваявалі на расейскім баку пасьля заключэньня кантрактаў аб службе ва Ўзброеных сілах Расеі. Сярод іх — Яўген Камянькоў, Артур Яфрэмаў, Дзьмітры Ананчык і Андрэй Лапатнёў.
Форум