Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вальфовіч назваў тэрміны пастаўкі ў Беларусь расейскіх ракет «Арэшнік»


Аляксандар Вальфовіч
Аляксандар Вальфовіч

Дзяржсакратар Савета бясьпекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч паведаміў, што комплекс «Арэшнік» чакаецца ў Беларусі да канца года, у студзені Лукашэнка анансаваў яго дастаўку з Расеі «з дня на дзень».

У Беларусі падрыхтаваны пляцоўкі для разьмяшчэньня раснйскага ракетнага комплексу «Арэшнік», паведаміў у эфіры тэлеканала «Беларусь 1» дзяржсакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, піша Позірк.

Паводле яго слоў, гэты комплекс «хоць і мабільны, але ўсё роўна падрыхтаваныя месцы».

«Мы захавалі гэта яшчэ з часоў Савецкага Саюза. Думаю, што да канца года мы выканаем даручэньні двух прэзыдэнтаў, якія пастаўленыя перад намі, вайскоўцамі, у прыватнасьці», — сказаў чыноўнік.

У Беларусь засталіся з часоў СССР шахты для ўстаноўкі балістычных ядзерных ракет, якія вывезьлі з краіны ў Расеб паводле Будапэццкага мэмарандуму..

Ён таксама заявіў, што Беларусь неўзабаве перадасьць Расеі машыны, на якія будзе ўсталёўвацца «Арэшнік». Вальфовіч назваў гэта ўзбраеньне «як бы прадуктам Саюзнай дзяржавы».

«Таму што база — машына асноўная — вырабляецца на прадпрыемствах вайскова-прамысловага комплексу ў Рэспубліцы Беларусь, а сродак паражэньня — ракеты — у Расейскай Фэдэрацыі. Мы завяршаем выраб неабходнай колькасьці гэтых машын, якія ў бліжэйшы час будуць перададзены Расійскай Фэдэрацыі, каб устанавіць на іх сродак паражэньня», — сказаў дзяржсакратар Савета бясьпекі.

14 сакавіка, выступаючы ў Савеце Фэдэрацыі Расеі, Аляксандар Лукашэнка сярод іншага заявіў, што Масква перадасьць Беларусі некалькі ракетных комплексаў «Арэшнік» да канца года. Пускавыя ўстаноўкі да ракетнага комплексу, зазначыў ён, вырабляюць у Беларусі.

26 студзеня Лукашэнка заявіў журналістам, што «Арэшнік» будзе дастаўлены ў Беларусь «з дня на дзень». Пры гэтым, гаворачы аб тэрмінах пастаўкі, ён паведаміў, што «гэта не гарыць».

Паводле слоў Лукашэнкі, ён «пажартаваў», калі раней заяўляў аб неабходнасьці разьмясціць у Беларусі 10 такіх ракетных комплексаў. Пуцін зрабіў яму на гэты конт «заўвагу», бо Расея не абяцала такую колькасьць гэтага ўзбраеньня, дадаў ён.

Упершыню аб жаданьні разьмясьціць «Арэшнік» на тэрыторыі Беларусі ён заявіў 28 лістапада 2024 года на палях саміту АДКБ у Астане (Казахстан).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG