Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зяленскі пракамэнтаваў вынікі размовы Трампа і Пуціна


Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі на прэсавай канфэрэнцыі ў Фінляндыі пракамэнтаваў вынікі сёньняшняй тэлефоннай размовы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі Дональда Трампа і Ўладзіміра Пуціна.

Паводле прэсавай службы Белага дому, Трамп і Пуцін пагадзіліся пачаць шлях да міру з 30-дзённай адмовы ад ўдараў па энэргетычнай інфраструктуры паміж Расеяй і Ўкраінай.

Зяленскі сказаў: «Мы заўсёды падрымлівалі ідэю не наносіць удараў па энэргетычных аб'ектах, а таксама па аб'ектах у моры, па вытворчасьці харчовых прадуктаў і па транспарце. Цяпер нам трэба зразумець дэталі гэтага пагадненьня. Мы гэтага ня ведаем. Без Украіны гэтыя рэчы папросту ня будуць рэалістычнымі».

Зяленскі таксама заявіў, што ён верыць — партнэры Ўкраіны ня прымуць патрабаваньне Расеі спыніць дапамогу Ўкраіне зброяй, бо гэта аслабіла б пазыцыю Ўкраіны.

У заяве Крамля па выніках размовы гаворылася пра пазыцыю расейскага боку, што галоўнай умовай дыпляматычнага разьвязаньне канфлікту павінна стаць «поўнае спыненьне замежнай ваеннай дапамогі і прадастаўленьня разведвальнай інфармацыі Кіеву».

У сваім допісе ў сацыяльнай сетцы Truth Social Дональд Трамп сёньняшнюю назваў размову з Пуціным «добрай і прадуктыўнай».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG