Паводле інфармацыі ўрада Сырыі, які кантралюе ўсходнюю частку краіны, дэлегацыю ўзначальвае віцэ-прэм’ер Беларусі Віктар Каранкевіч. Беларускі бок аб візыце не паведамляе, піша Позірк.
Ва Ўсходняй Лібіі таксама знаходзяцца кіраўнікі міністэрстваў: аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў, адукацыі Андрэй Іванец, прамысловасьці Аляксандр Яфімаў, сельскай гаспадаркі і харчаваньня Юрый Горлаў, па надзвычайных сытуацыях Вадзім Сіняўскі.
Акрамя таго, прыехалі старшыні Камітэта дзяржбясьпекі Іван Тэртэль, канцэрна «Белнафтахім» Ільля Ікан, а таксама першы намесьнік міністра замежных спраў Сяргей Лукашэвіч.
На сустрэчы з прэмʼер-міністрам Усамам Хамадам Каранкевіч, як паведамляецца, падкрэсьліў «зацікаўленасьць беларускага боку па ўзаемадзеяньні з калегамі па ўсіх напрамках, якія ўяўляюць узаемную цікавасьць».
«Плённая міністэрская сустрэча завяршылася падпісаньнем шэрагу важных дамоўленасьцей, якія задалі тон новаму этапу супрацоўніцтва ў розных галінах у падтрымку разьвіцьця і будаўніцтва ў Лібіі», — гаворыцца ў рэлізе.
На сустрэчы аб сустрэчы кіраўніка «Белнафтахіма» Ікана з в.а. старшыні праўленьня кампаніі Arabian Gulf Oil Аўадам Куайдэрам і міністрам электраэнэргетыкі і аднаўляльных крыніц энэргіі Аўадам Аль-Бадры «бакі абмеркавалі мэханізмы працы сумеснай кантактнай групы па рэалізацыі падпісанай дамовы ў нафтавым сэктары».
Гаворыцца, што яна «ахоплівае ключавыя напрамкі: геолягавыведка, разьвіцьцё тэхналёгій здабычы прыродных рэсурсаў, пастаўкі абсталяваньня і тэхнікі для горназдабыўной галіны, а таксама ўдасканаленьне энэргетычнага сэктара ў адпаведнасьці з перадавымі сусьветнымі стандартамі і тэхналёгіямі».
Аб гатоўнасьці да «сумеснай працы» заявіў 18 лютага Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў Менску з фэльдмаршалам і вярхоўным галоўнакамандуючым Лібійскай нацыянальнай арміі (ЛНА) Халіфай Хафтарам. Ён прыбыў у лютым для абмеркаваньня супрацоўніцтва з Беларусьсю ў вайсковай сфэры.
Лівійскія СМІ паведамілі 17 лютага, што Хафтара ў Менску суправаджае сын Садам Хафтар і зяці Басем аль-Буайшы і Аюб аль-Фарджані. У менскім аэрапорце іх сустракаў тады старшыня КДБ Іван Тэртэль.
Пазьней лібійскім бокам неафіцыйна паведамлялася, што падразьдзяленьні спэцназа Генштаба ЛНА праходзяць падрыхтоўку ў Беларусі. Менск гэтую інфармацыю не камэнтуе.
Лукашэнка наведваў Лібію ў 2000 годзе, падчас візыту ён правёў перамовы з Муамарам Кадафі. У 2008 годзе Кадафі пабываў зь візытам у Менску.
Пасьля зьвяржэньня і забойства ў 2011 годзе Кадафі (ён кіраваў у краіне 42 гады) у Лібіі дзейнічаюць два ўрады. У сталіцы Трыпалі дзейнічае прэмʼер-міністар Абдэль Хамід Дбэйба, які прызнаецца ААН у якасьці часовага кіраўніка дзяржавы. Іншы ўрад грунтуецца ў Бэнгазі — яго ўзначальвае Ўсама Хамад.
Падчас актыўнай фазы супрацьстаяньня ў Лівіі ЛНА спрабавала захапіць Трыпалі. У СМІ тады паведамлялася, што ў складзе войска Хафтара ваююць найміты расейскай ПВК «Вагнэр».
Форум