Паводле Мінабароны РФ, зь іх 52 дроны перахапілі над Белгарадзкай вобласьцю, 13 над Ліпецкай, 9 над Растоўскай, восем над Варонескай, тры над Астраханскай і па адным — над Разанскай і Курскай абласьцямі і над Краснадарскім краем.
Пацярпелых, паводле папярэдняй інфармацыі, няма.
У Белгарадзкай вобласьці з прычыны падзеньня бесьпілётніка ўзьнік пажар у прыбудове прыватнага дома. Яго патушылі экстраныя службы, паведаміў губэрнатар вобласьці Вячаслаў Гладкоў. Пашкоджаная лінія электраперадачы.
З прычыны пагрозы атакі бесьпілётнікаў уначы Расавіяцыя ўводзіла абмежаваньні на працу аэрапортаў у Казані, Астрахані, Валгаградзе і Ніжнім Ноўгарадзе. К раніцы абмежаваньні зьнялі.
Раніцай 9 траўня бесьпілётнік атакаваў нафтабазу дзяржаўнага прадпрыемства «Буравесьнік» у Чабаксарах. Як заявіў кіраўнік Чувашыі Алег Нікалаеў, пацярпелых няма, на месцы працуюць ратавальнікі. Гэта першы выпадак, калі дрон даляцеў да Чувашыі. Чабаксары знаходзяцца за 970 кілямэтраў ад расейска-ўкраінскай мяжы.
Тым часам камандаваньне Паветраных сіл украінскага войска 9 сакавіка паведаміла, што расейскія вайскоўцы ўначы атакавалі Ўкраіну 119 ударнымі дронамі і бесьпілётнікамі-імітатарамі. Сілы ўкраінскай СПА зьбілі 73 дронаў у Харкаўскай, Палтаўскай, Сумскай, Чарнігаўскай, Чаркаскай, Кіеўскай, Кіраваградзкай, Жытомірскай, Хмяльніцкай, Днепрапятроўскай, Запароскай і Мікалаеўскай абласьцях. 37 бесьпілётнікаў-імітатараў былі «лякацыйна страчаныя (без нэгатыўных наступстваў)», паведамілі ва УСУ.
Форум