Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі жанчыны зарабляюць менш за мужчын. Белстат патлумачыў чаму


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Заробак жанчын у Беларусі на 25–26% меншы, чым у мужчын, піша выданьне «Мінск-Навіны» з спасылкай на Белстат.

«Разрыў у аплаце працы паміж мужчынамі і жанчынамі абумоўлены перш за ўсё гендэрнымі асаблівасьцямі занятасьці. Бо жанчыны збольшага працуюць у сацыяльнай сфэры, дзе сярэдняя заработная плата ніжэйшая, чым у цэлым па краіне», — заявіла начальнік галоўнага ўпраўленьня статыстыкі працы Нацыянальнага статыстычнага камітэту Ірына Бандарэнка, камэнтуючы зьвесткі аб тым, што ў Беларусі заробак жанчын на 25–26% меншы, чым у мужчын.

Пры гэтым узровень зарплаты ў краіне не залежыць ад гендэрнай прыналежнасьці, удакладніла Бандарэнка.

Паводле яе, летась Белстат правёў экспэрымэнтальны разьлік, які паказаў, што істотнага разрыву ў аплаце працы ў залежнасьці ад полу работнікаў няма.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG