Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея нанесла ракетны ўдар па гатэлі ў Крывым Рогу, дзе спыніліся замежныя валянтэры. Шмат ахвяр і параненых


Наступствы ракетнага ўдару Расеі па Крывым Рогу. 5 сакавіка 2025
Наступствы ракетнага ўдару Расеі па Крывым Рогу. 5 сакавіка 2025

Увечары 5 сакавіка расейскае войска нанесла ракетны ўдар па Крывым Рогу. Ракета пацэліла ў гатэль «Цэнтральны».

Чатыры чалавекі загінулі, колькасьць параненых вырасла да 32, сярод іх два падлеткі, паведаміў кіраўнік рады абароны горада Аляксандар Вілкул. Аварыйна-выратавальныя работы працягваюцца.

Шпіталізавалі 28 параненых, стан траіх пацярпелых ацэньваюць як надзвычай цяжкі, 11 — як цяжкі, лекары змагаюцца за іхнае жыцьцё.

Улады абвясьцілі 7 сакавіка днём жалобы.

У Дзяржаўнай службе надзвычайных сытуацый Украіны паведамілі, што расейская ракета ўдарыла ў пяціпавярховы гатэль. Ён моцна разбураны, у ім адбыўся пажар. Паводле ўкраінскіх СМІ, ад атакі пацярпеў гатэль «Цэнтральны».

Пазьней прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі паведаміў, што «літаральна перад ударам» у гатэль засяліліся валянтэры адной з гуманітарных арганізацый — грамадзяне Ўкраіны, ЗША і Вялікай Брытаніі.

«Яны выжылі, бо пасьпелі выйсьці з нумароў. Але, на жаль, чатыры чалавекі загінулі ад гэтага ўдару, больш за 30 чалавек параненыя. [...] Нельга рабіць ніводнай паўзы ў ціску на Расею для таго, каб спыніць гэтую вайну і тэрор супраць жыцьця», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Тым часам у Харкаве бесьпілётнік пашкодзіў жылы шматпавярховік. Пацярпелі два чалавекі, у іх вострая рэакцыя на стрэс, паведаміў мэр горада Ігар Церахаў. Паводле яго, ад удару пацярпеў тэхнічны паверх.

  • Расейскія вайскоўцы рэгулярна з розных відаў узбраеньня атакуюць ўкраінскія рэгіёны. Кіраўніцтва Расеі адмаўляе, што расейскае войска падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры гарадоў і вёсак Украіны, забіваючы цывільнае насельніцтва і разбураючы лякарні, школы, дзіцячыя садкі, аб’екты энэргетыкі і водазабесьпячэньня.
  • Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расеі і падкрэсьліваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG