Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бацька Мінай і Грамыка. У Менску імёнамі савецкіх дзеячаў назвалі вуліцы


Менск. Ілюстрацыйнае фота
Менск. Ілюстрацыйнае фота

Менскі гарадзкі савет дэпутатаў даў назвы шэрагу новых вуліц у сталіцы Беларусі.

Як вынікае з апублікаванага на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі рашэньня, большасьці зь іх дадуць імёны савецкіх дзеячаў.

У прыватнасьці, вуліца на тэрыторыі жылой забудовы на скрыжаваньні вул. Рафіева — Ясеніна атрымае імя Героя Савецкага Саюзу, камандзіра партызанскага атраду ў гады Другой усясьветнай вайны Міная Шмырова (Бацькі Міная). Гэты адрэзак будуць называць вуліцай Бацькі Міная, іншы адрэзак у гэтым ж комплексе атрымаў назву «завулак Вяршынны».

У комплексе жылой забудовы «Утульны» (квартал аднакватэрных і блякаваных жылых дамоў сядзібнага тыпу ў раёне вуліцы Парніковай — Падлеснай — Анаева) зьявяцца вуліца Дыпляматычная, імя Андрэя Грамыкі (міністра замежных спраў СССР у 1957–1985 гадах, ураджэнца Гомельскай вобласьці Беларусі. — РС), і імя Анатоля Гурыновіча (міністра замежных спраў БССР у 1966–1990 гадах. — РС).

Апроч таго, сквэру ў межах вуліцы Каржанеўскага, ДС «Курасоўшчына», ААТ «Інтэграл» і Менскага гарадзкога цэнтру алімпійскай рэзэрвы «Атлет» прысвоілі імя Пятра Гайдзенкі, колішняга дырэктара заводу «Інтэграл».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG