Пра гэта паведаміў Цэнтар грамадзкіх сувязяў ФСБ Расеі. Сярод фігурантаў справы былы прэм’ер-міністар Міхаіл Касьянаў, чэмпіён сьвету ў шахматах Гары Каспараў, палітык Леанід Гозман, галерыст Марат Гельман, палітык Уладзімір Кара-Мурза, журналіст Віктар Шэндэровіч, экс-дэпутат расейскай Думы Дзьмітрый Гудкоў.
Паводле вэрсіі следзтва, аб «неабходнасьці ліквідацыі дзейнай улады Расеі» заяўлена ва ўстаноўчым дакумэнце камітэту. Акрамя таго, Хадаркоўскі й іншыя ўдзельнікі арганізацыі, як сьцьвярджаецца, «фінансуюць прызнаныя ў РФ тэрарыстычнымі ўкраінскія ваенізаваныя нацыяналістычныя падразьдзелы, а таксама нібыта рэкрутуюць асобаў для захопу ўлады ў РФ сілавым шляхам».
На Хадаркоўскага таксама завялі справу аб публічных закліках да тэрарыстычнай дзейнасьці.
«Антываенны камітэт Расеі» створаны ў лютым 2022 году з мэтай супрацьстаяць поўнамаштабнай вайне РФ супраць Украіны.
«Мы верым у каштоўнасьць чалавечага жыцьця і правы кожнага на свабоду. Рэжым Пуціна — простая пагроза гэтым прынцыпам. Наша мэта — абʼяднаць сілы для супраціву гэтаму рэжыму», — сказана на сайце абʼяднаньня. У студзені 2024 году Генэральная пракуратура РФ унесла камітэт у рэестар «непажаданых» арганізацыяў.
Форум