Кіраўнік Харкаўскай абладміністрацыі Алег Сінягубаў паведаміў, што траўмы ад выбуху атрымала 40-гадовая жанчына. Гэта была валянтэрка, яна шпіталізавана, удакладніў Фельдман.
«Разбураны цалкам „зімнік“ драпежнікаў і зімовае памяшканьне для птушкі. Ільвы параненыя, не разумеем, што з тыграмі. Адзін забег у трохпавярховы будынак, яшчэ адзін сядзіць у напаўадчыненым вальеры. Схаваўся ў хатку, пакуль сядзіць. Мы чакаем седатыўную стрэльбу. У нас усё было. Птушка загінула калі не ўся, то большасьць», — паведаміў заснавальнік парку.
Кіраўнік «Фельдмана экапарка» Іван Достаў расказаў выданьню, што разбураны тры будынкі: зімовы будынак, у якім знаходзіліся птушкі, будынак драпежных жывёл і адзін новы пусты будынак. «Тыгры ў норме. Ёсьць пытаньні аб стане львоў. Жывёлы спалоханыя. Загінулі птушкі, пакуль іх колькасьць невядома, палічым. Там вельмі шмат птушак. Дэкаратыўныя куры, фазаны, цэсаркі былі ў гэтым крыле», — дадаў ён.
Адлегласьць ад экапарку да фронту складае прыкладна 20 кілямэтраў.
У 2022 годзе пры спробе накарміць жывёлін загінулі пяць супрацоўнікаў і адзін непаўналетні валянтэр, а ў 2024-м па ім ударыў беспілотнік; тады пацярпелі двое супрацоўнікаў.
У верасьні 2025 года на тэрыторыю парка пачалі далятаць FPV-дроны.
Форум