Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беластоку на 115-годзьдзе Ларысы Геніюш перавыдалі ўспаміны паэткі


Кнігі Ларысы Геніюш, архіўнае фота
Кнігі Ларысы Геніюш, архіўнае фота

Фонд «Камунікат» і Цэнтар беларускай культуры ў Беластоку перавыдаюць успаміны паэткі Ларысы Геніюш, якія раней выходзілі пад назвай «Споведзь». Новае выданьне будзе называцца «Птушкі бяз гнёздаў».

Кнігу ўжо можна замовіць са зьніжкай на сайце Kamunikat.shop. Высылка пачнецца пасьля 16 лютага.

Кніга раней выходзіла на некалькіх мовах і пад рознымі загалоўкамі — у арыгінале «Споведзь», па-польску «Ptaki bez gniazd», а па-чэску — «Pani Doktorowa». Аднак, як піша ў «Слове ад унука» Міхась Геніюш, сама аўтарка лічыла, што кніга мусіць называцца «Ўспаміны».

«Мая бабуля супраціўлялася такой назьве [Споведзь] яшчэ пры жыцьці, сьцьвярджаючы, што людзі вызнаюць свае грахі і дрэнныя ўчынкі, але ў яе не было такіх перад сваёй краінай. Грахі і несправядлівасьці сапраўды былі зьдзейсьненыя, але ў адносінах да яе, і за гэта ейнай сям’і давялося заплаціць такую бязьлітасную цану», — цытуе Міхася Геніюша bellit.info.

Прадмову да ўспамінаў Ларысы Геніюш «Птушкі бяз гнёздаў», якія выходзяць у Беластоку, напісаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў, які часта наведваў паэтку ў Зэльве. Геніюш часта называлі «Бабуляй».

«Так мы называлі яе ў лістах і тэлефонных размовах, зь любасьцю, але і з асьцярогаю, з увагі на „таварышаў маёраў“, нашых куратараў з органаў. Бабуляю яна часта была і проста ў прыяцельскіх гаворках, што маглі падслухаць чужыя вушы. Зрэшты, думаю, гэбісты цудоўна ведалі: Бабуля — Ларыса Антонаўна Геніюш».

«Апошняя сустрэча не магла быць доўгаю. Бабуля абняла нас ужо аслаблымі рукамі, багаславіла і на хвіліну замаўчала. А тады мы пачулі словы-запавет, пра якія можна сказаць: на ўсе часы. „Трымайцеся Беларусі і трымайце Беларусь“», — прыводзіць словы Ўладзімера Арлова Kamunikat.org.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG