«Дэпутат эўрапарлямэнту Пятрас Аўштравічус зарэгістраваў лідэра беларускай апазыцыі Мікалая Статкевіча кандыдатам на прысваеньне Нобэлеўскай прэміі міру. Шалёная праца ў аўральным парадку па зборы матэрыялаў была праведзеная камандай „Народнай Грамады“. І мы пасьпелі да заканчэньня тэрміну прыёму заявак», — паведамілі ў прэс-службе партыі «Народная Грамада».
Міколу Статкевіча затрымалі 31 траўня 2020 году ў Менску і 14 сьнежня 2021 году асудзілі на 14 гадоў пазбаўленьня волі ва ўмовах асаблівага рэжыму паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў»).
20 чэрвеня 2022 году Статкевіча перавялі з Гомельскага СІЗА № 3 у папраўчую калёнію № 13, адміністрацыя якой паставіла яго на ўлік як «схільнага да экстрэмізму», у жніўні зьмясьціла на паўгода ў адзіночную камэру, у верасьні — у штрафны ізалятар.
У студзені 2024 году стала вядома, што Статкевіч, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі № 13 у Глыбокім, зьмешчаны ў памяшканьне камэрнага тыпу. Летась ён неаднойчы зазнаваў дысцыплінарныя спагнаньні, таксама на яго сабралі матэрыял для крымінальнай справы паводле арт. 411 КК («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»).
Зь лютага 2023 году Міколу Статкевіча ўтрымліваюць бяз сувязі з роднымі і вонкмавы сьветам (рэжым інкамунікада).
- Нобэлеўская прэмія міру — узнагарода, якая штогод прысуджаецца Нобэлеўскім камітэтам у Осла фізычным асобам і арганізацыям, якія, на думку камітэта, зрабілі выбітны ўнёсак у справу ўмацаваньня міру.
- У 2022 годзе ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру стаў беларускі палітвязень, праваабаронца Алесь Бяляцкі. Ён атрымаў яе яе разам з разам з расейскай арганізацыяй «Мемарыял» і ўкраінскім Цэнтрам грамадзянскіх свабодаў.
Форум