Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абарваны кабэль электраперадачы паміж Эстоніяй і Фінляндыяй. Падазраюць сабатаж


Жаўнеры на пароме паміж Эстоніяй і Фінляндыяй
Жаўнеры на пароме паміж Эстоніяй і Фінляндыяй

Падводная лінія электраперадач Estlink 2, якая злучае Фінляндыю з Эстоніяй, абарваная. Яна выведзеная з ладу на некалькі месяцаў.

Пра здарэньне паведаміў фінскі энэргетычны апэратар Fingrid. Прычыны высьвятляюцца.

Кампанія адзначыла, што нельга выключаць сабатаж.

Прэм’ер-міністар Фінляндыі Пэтэры Орпа напісаў на партале X, што пашкоджаньне сувязі не паўплывае на электразабесьпячэньне краіны. Прадстаўнік кампаніі, якая абслугоўвае абарваную ЛЭП, заявіў, што гэта не паўплывае таксама на цэны на электраэнэргію. Ён дадаў, што лінія ў асноўным выкарыстоўвалася для экспарту электраэнэргіі ў Эстонію.

Іншае энэргаспалучэньне паміж дзьвюма краінамі — Estlink 1 — працуе ў штатным рэжыме. Пры гэтым магутнасьць перадачы там складае 350 мэгават, у той час як перапыненая лінія Estlink 2 можа перадаваць 650 мэгават электраэнэргіі.

Пачата падрыхтоўка да рамонту. Ён разьлічаны на некалькі месяцаў. Кампанія паспрабуе ўдакладніць графік рамонтных работ на падключэньні EstLink 2 на наступным тыдні.

Улады расьсьледуюць ланцуг падзей, якія прывялі да пашкоджаньня падводнага кабэлю.

  • У кастрычніку 2023 году ў Швэцыі быў пашкоджаны падводны тэлекамунікацыйны кабэль, які ідзе з Эстоніі. Швэдзкія ўлады адзначалі, што абрыў кабэля здарыўся ў тым жа раёне, дзе раней пашкодзілі падводны газаправод Balticconnector паміж Фінляндыяй і Эстоніяй. Супадаў і прыкладны час двух інцыдэнтаў. Пазьней улады Кітаю прызналі, што газаправод Balticconnector пашкодзіла судна іх краіны, але выпадкова: нібыта якар пашкодзіў трубу з прычыны моцнага шторму.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG