Як адзначаюць аўтары рэйтынгу, найбольш у 2024 годзе незалежныя выдаўцы выпусьцілі кніг перакладаў, і гэта «абсалютна натуральна — так у кожнай краіне, беларусы зусім не выключэньне», адзначаюць яны. Далёка ня ўсе зь іх трапілі ў рэйтынг, каб не перасягнуць «топ-100».
Як і штогод, нямала выйшла файнай навуковай і навукова-папулярнай літаратуры, асноўную яе частку выдавалі ў Беларусі — гэта больш за палову кніг разьдзелу. Тлумачыцца такая зьява тым, што навуковая літаратура «па-ранейшаму падтрымліваецца дзяржаўным кнігавыдавецкім сэгмэнтам і ёсьць прасторай, у якой яшчэ магчыма зьдзяйсьняць культурніцкія праекты».
А вось у прозе і эсэістыцы ў апошнія гады «дастаткова ясны крызіс», і гэта, магчыма, «найбольш уразьлівы пласт беларускай літаратуры», адзначаюць аўтары рэйтынгу.
У дзіцячай літаратуры 2024 году большую частку кніг выдалі беларускія аўтары, траціна кніг — пераклады. Падлеткавай літаратуры, як і летась, вельмі мала. «Наагул добрых дзіцячых кніг пакуль што выходзіць менш, чым хацелася б. Гэта абумоўлена тым, што прыватным замежным выдаўцам складана выдаваць такія кнігі праз дарагавізну паперы і друку, празь немагчымасьць замовіць і аплаціць якасныя ілюстрацыі ў мастакоў», — адзначаюць укладальнікі рэйтынгу.
Таксама ў рэйтынг вырашылі ўключыць найлепшыя перавыданьні кніг, якія «сталі запатрабаванымі і важнымі». Многія з кніг, уключаных у рэйтынг, маюць «поруч зь вядомым тэкстам і нешта новае, спэцыяльна дададзенае да новай кнігі» — новыя ілюстрацыі і афармленьне, рэдкія фатаздымкі і інш.
Паэзія
- Раман Абрамчук. Вершы для храмаў, сіза, ічу.
- Славамір Адамовіч. Адрэналін.
- Міхал Бараноўскі. Volumen.3.
- Фэлікс Баторын. Дзьве мовы аднае душы.
- Света Бень. Из ямки земляной.
- Вера Бурлак. Амаль.
- Вольга Гапеева. Пад асобнымі коўдрамі.
- Уладзімер Глазаў. Показания барометра.
- Аксана Данільчык. Час зьнешняй адсутнасьці.
- Віктар Жыбуль. Аранжавы.
- Анатоль Івашчанка. Непрамо(ў)ленае.
- Ігар Кулікоў. Бяс Край.
- Натальля Кучмель. Залатое.
- Тацяна Нядбай. Там, за сьцяной.
- Уладзімер Някляеў. Без Айчыны.
- Сяргей Прылуцкі. Нічога нястрашнага.
- Сяргей Прылуцкі. Гіброіды.
- Усевалад Сьцебурака. Беларускія зоркі.
- Сяржук Сыс. Дом.
- Андрэй Хадановіч. Дзікае паляваньне караля Стаха. Вершы да опэры.
Проза
- Валянцін Акудовіч. Шолах моўчы.
- Альгерд Бахарэвіч. Капітан Лятучая Рыба. Папяровы голем.
- Валер Гапееў. Вольнеры. Бясконцы дзень.
- Голя з Ополя. Мое баба — діректор морга.
- Зьміцер Дзядзенка. Гульні Цырцэі.
- Сяргей Дубавец. Стагодзьдзе НН.
- Сяргей Дубавец. Занзібар. Сталеньне маладой душы.
- Татьяна Замировская. Эвридика, проверь, выключила ли ты газ.
- Сяргей Календа. Стрыжэ і піша.
- Ганна Комар. «Калі я выйду на волю».
- Наста Манцэвіч. Цела таксама архіў.
- Вінцэсь Мудроў. Yesterday. Нафтаград.
- Барыс Пятровіч. Ад жыцьця прачнуцца...
- Платон Станкевіч. Незваротнасьць.
- Анка Ўпала. Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў.
Пераклады
- Хасэ Артэга-і-Гасэт. Эцюды пра любоў і каханьне.
- Мельхіёр Ваньковіч. Шчанячыя гады.
- Гамэр. Іліяда.
- Яраслаў Гжэндовіч. Гаспадар ледзянога саду. Том ІІІ.
- Тадэвуш Далэнга-Мастовіч. Кар’ера Мікадзіма Дызмы.
- Лінэ Нагель Ільвісокер. Мой сьвет растае.
- Маша Калека. Ніхто не чакае.
- Стывэн Кінг. Зьзяньне.
- Агата Крысьці. Забойства ва Ўсходнім экспрэсе.
- Масей Кульбак. Зэлменяне.
- Віргінія Кульвінскайце. Як я была малалеткай.
- Юргіс Кунчынас. Туўла.
- Фрыдрых Ніцшэ. Ecce Homo.
- Попаль-Вух: Эпас народа мая.
- «Пра словы і цішыню між імі».
- Станіслаў Ракус. Нататкі ў плыні часу.
- Эрых Марыя Рэмарк. Тры таварышы.
- Сага пра Хэйвёр і Хэрдрэка.
- Дж. Р. Толкін. Валадар пярсьцёнкаў. Дзьве вежы. Вяртаньне караля.
- Эндзі Ўір. Марсіянін.
- Саша Філіпенка. Былы сын. Крэмулятар.
- Віктар Франкль. Сказаць жыцьцю так. Псыхоляг у канцлягеры.
- Робэрт Фрост. Выбраныя вершы.
- Поль Элюар. Каханьне паэзія.
- Эпас пра Гільгамеша.
- Гагар Янай. Скрадальнік лекаў.
Навука і нонфікшн
- Бел-чырвона-белы. Сьцяг — нацыя — ідэнтычнасьць.
- Алесь Белы. Самы цымус.
- Вандроўнік. Дарогамі Міколы Купрэева.
- Натальля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч. Кніга могілак.
- Аляксандар Гужалоўскі. У сьветлую будучыню. Беларускае грамадзтва эпохі «адлігі» (1953–1968).
- Мая мама ў турме.
- Празь сябе — да Сусьвету. Кніга пра Алеся Разанава.
- Ольга Романова. Другая история советского белорусского кино.
- Янка Саламевіч. Беларускія псэўданімы і крыптанімы (XVI–XX стст.).
- Ганна Севярынец. «Савецкая Беларусь» пад рэдакцыяй Міхася Чарота.
- Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году.
- Сяргей Чыгрын. Рэпатрыяцыя.
- Вадзім Шклярык. Як гавораць беларусы?
- Татьяна Щитцова. Солидарность потрясённых.
Перавыданьні
- Міхал Анемпадыстаў. Ці помніш ты.
- Ян Баршчэўскі. Шляхціц Завальня.
- Алег Бембель. Роднае слова і маральна-эстэтычны прагрэс.
- Павел Волотович. Алексей Ковалев. Огромная тень дождевого червя.
- Ганс Грымэльсгаўзэн. Авантурнік Сімпліцысімус.
- Антон Грыневіч. Дзіцячы сьпеўнік.
- Максім Знак. Зэкамерон.
- Уладзімір Караткевіч. Ладзьдзя роспачы.
- Гальяш Леўчык. Божая ліра.
- Іван Чыгрынаў. Збор твораў у пяці тамах.
Дзіцячая літаратура
- Артур Басак, Аліна Длатоўская. Беларускія нячысьцікі. Ч.1. Лясныя. Ч.2. Водныя і балотныя.
- Фрэнк Баўм. Чараўнік краіны Оз.
- Алег Грузьдзіловіч. Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы.
- Саша Гук. Соня, стой!
- Аляксандар Ждановіч. Ровар Байсік і згублены званочак. Бяздомны дом.
- Сюзанна Ізерн. Лісяня кажа няпраўду. Яноцік хоча быць першым. Вавёрачка ня ўмее казаць «не».
- Мае цудоўныя гісторыі на добры сон.
- Карнэль Макушынскі. Д’ябал зь сёмага кляса.
- Элінор Х. Портэр. Паліяна.
- Сьвятлана Рабава. Юлія Шчыгал. Вер у сябе. Сьвятлана Рабава. Ірына Кушчанка. Каго любіць мама.
- Любоў Сівурава. Натальля Сухая. Робіць Янка выцінанку.
- Андрэй Скурко. Стукі-грукі — што за гукі: вершы пра інструмэнты.
- Мечыслаў Ян Супрон. Залатое зерне.
- Ганна Янкута. Ліля Давыдоўская. Кот Шпрот і вежавы гадзіньнік.
- Надзея Ясьмінска. Кацярына Дубовік. Як Меша знайшоў хвост.
«У сваім сьпісе рэкамэндацыяў наш сайт гаварыў толькі пра папяровыя кнігі, бо гутарка пра аўдыёлітаратуру, якая сёлета разьвівалася вельмі бурліва, магла б заняць гэтулькі ж аб’ёму, калі ня больш», — адзначаюць аўтары рэйтынгу.
Раней Радыё Свабода таксама пагутарыла з экспэртамі і склала сьпіс найлепшых, на іх думку, выданьняў 2024 году. У ім — усясьветныя бэстсэлеры, беларуская клясыка, фотаальбом з экспэдыцыі 1928 году, слоўнікі, кулінарная кніга, кранальныя вершы, новы літаратурна-мастацкі альманах.
Форум