Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фонд BySol заявіў пра павелічэньне сумы выплат палітвязьням


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Фонд BySol павялічвае выплаты палітвязьням і тым, хто вызваліўся, да 1000 эўра.

«Год пачынаем добрымі навінамі! BySol уздымае суму выплаты палітвязьням і вызваленым да €1000», — напісаў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак у Facebook.

Таксама заяўлена, што BySol сумесна з ByHelp працягваюць комплексна падтрымліваць экс-палітвязняў ня толькі ў фінансавым фармаце, але і мэдыцынскім, псыхалягічным, а таксама эвакуацыйным.

У 2024 годзе на плятформе BySol быў адкрыты 251 асабісты збор для пацярпелых ад рэпрэсій у Беларусі. На дапамогу ўдалося сабраць 619 363 эўра.

Асобна ў фондзе паведамілі, што не бяруць «ніякіх правізій ці адсотка ад дапамогі на зборах».

Падводзячы вынікі году, прадстаўнікі фонду паведамілі, што на сваім сайце яны арганізавалі 21 збор для беларускіх добраахвотнікаў ва Ўкраіне на суму 58 827 эўра. Гэта зборы на лячэньне, рэабілітацыю і набыцьцё тэхнікі.

Таксама фонд надаў дапамогу ў прамых закупках сумесна з партнэрамі фонду на суму 24 тысячы эўра.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG