Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Зьмена пакаленьняў завершыцца ў найбліжэйшыя гады


Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка, ілюстрацыйнае фота

«Зьмена пакаленьняў завершыцца ў бліжэйшыя гады — па-беларуску мудра, з апорай на ўсё, што мы шануем і чым ганарымся», — сказаў Аляксандар Лукашэнка ў сваім навагоднім віншаваньні.

З вынікаў 2024 году ён адзначыў правядзеньне адзінага дня галасаваньня — выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя Саветы, фармаваньне новага складу Ўсебеларускага народнага сходу, а таксама палёт беларускай касмантаўткі — «першага касманаўта сувэрэннай Беларусі».

Лейтматывам выступу Лукашэнкі быў мір. Да гэтай тэмы на працягу кароткай прамовы ён вяртаўся некалькі разоў:

  • «Нам патрэбны мір, нам больш нічога ня трэба. Нам трэба выдужаць, каб чарговы раз наша Беларусь ня стала полем бітвы моцных сьвету гэтага».
  • «Мы ўпэўнена ішлі да сваіх мараў і мэтаў, але галоўнае — пад чыстым небам».
  • «У год васьмідзесяцігодзьдзя вялікай перамогі для нас, нашчадкаў пераможцаў — справа гонару захаваць запаведаны нам мір».

Выбары 2025 году Лукашэнка таксама закрануў, сказаўшы: «Зусім хутка нам трэба будзе выбіраць будучыню дзяржавы. Мы ўсе жадаем, каб яна была пасьпяховай і шчасьлівай. І абавязкова мірнай».

У выніках выбараў Лукашэнка сумневу ня мае і таму агучыў пэрспэктыву на бліжэйшыя 5 гадоў. Паводле яго «наступная пяцігодка ў нашай краіне будзе пяцігодкай якасьці. Кожны яе год мы прысьвяцім аднаму найважнейшаму напрамку. Пачнём з году добраўпарадкаваньня краіны».

2025 год мог быць «Годам беларускай мовы» — пра гэта летась казаў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Дзьмітры Круты. «Канчатковае рашэньне не прынятае, але прынамсі ўжо прэзыдэнт пра гэта сказаў, што ў нас будзе пяцігодка якасьці, але адным з варыянтаў шматлікіх, чаму прысьвяціць 2025 год, быў Год беларускай мовы», — казаў чыноўнік. Выглядае, Лукашэнка вырашыў інакш — 2025-ы год ён назваў «годам добраўпарадкаваньня».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG