Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У 2024 годзе насельніцтва Зямлі вырасла на 71 мільён чалавек, у Беларусі працягваецца спад


Вучні трымаюць свае карціны і мадэлі на экалягічную тэматыку на імпрэзе з нагоды «Дня Зямлі» ў горадзе Амрытсары (Індыя) 22 красавіка 2024
Вучні трымаюць свае карціны і мадэлі на экалягічную тэматыку на імпрэзе з нагоды «Дня Зямлі» ў горадзе Амрытсары (Індыя) 22 красавіка 2024

Паводле ацэнак Бюро перапісу ЗША, у студзені кожную сэкунду на плянэце 4 чалавекі будуць нараджацца і два чалавекі — паміраць.

Насельніцтва плянэты павялічылася ў 2024 годзе больш як на 71 мільён чалавек і да 1 студзеня 2025 году складзе 8,09 мільярда чалавек. Такія ацэнкі апублікавала ў панядзелак Бюро перапісу насельніцтва ЗША, піша ««Голас Амэрыкі».

Прырост насельніцтва крыху запаволіўся ў параўнаньні з 2023 годам, калі ён склаў 75 мільёнаў чалавек. Чакаецца, што ў студзені 2025 году кожную сэкунду ў сьвеце будуць нараджацца 4,2 чалавека і паміраць 2 чалавекі.
Насельніцтва ЗША за 2024 год вырасла на 2,6 мільёна чалавек і складзе 1 студзеня 341 мільён.

Чакаецца, што ў студзені 2025 году кожныя 9 сэкундаў у ЗША будзе нараджацца адзін чалавек, а кожныя 9,4 сэкунды адзін чалавек будзе паміраць. Міжнародная міграцыя, як чакаецца, будзе дабаўляць да насельніцтва ЗША аднаго чалавека кожныя 23,2 сэкунды. Спалучэньне нараджэньняў, сьмерцяў і міжнароднай міграцыі будзе павялічваць насельніцтва ЗША на аднаго чалавека кожныя 21,2 сэкунды, паведаміла Бюро перапісу насельніцтва.

З пачатку 2020-х насельніцтва ЗША вырасла амаль на 9,7 мільёна чалавек, або на 2,9%. У 2010-х насельніцтва краіны павялічылася на 7,4 працэнта, што стала самым нізкім паказчыкам з 1930-х гадоў.

А як у Беларусі?

Паводле Белстату па стане 1 студзеня 2024 ў Беларусі жыло 9 155 978 чалавек.

Згодна з данымі Нацыянальнага статыстычнага камітэту, колькасьць насельніцтва Беларусі на 1 студзеня 2024 года склала 9.155.978 чалавек. На пачатак 2023 года ў краіне жыло 9.200.617 чалавек. Такім чынам, за год колькасць жыхароў зменшылася на 44.639 (-0,49%).

На 1 студзеня 2022-га ў Беларусі пражывала 9.255.524 чалавекі, 2021-га — 9.349.645, 2020-га — 9.410.259.

З афіцыйнай статыстыкі вынікае, што з пачатку 2020 года колькасць жыхароў скарацілася на 254.281.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG