Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 30 сьнежня: Мінінфарм абнавіў сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»; судзяць адміністратара тэлеграм-чату


Затрманьне. Ілюстрацыйнае фота
Затрманьне. Ілюстрацыйнае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.

Сайт навінаў «Першы» і «Полк Каліноўскага»: абнавіўся сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, заўважыла Reform.news. У пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў» дадалі:

  • сайт «Першы», які публікуе навіны берасьця і берасьцейскай вобласьці;
  • акаўнты ў сацыяльнай сетцы Х «Полк Калиновского / Калиновский полк», «Pavel Liber», «Ластаўка ў пошуках выраю», «Ксюшанька-экстрэмистка»;
  • акаўнты ў Фэйсбуку «Беларусь парламентская», «Mo Zg» і «Беларусь Live»,
  • акаўнт у «Одноклассниках» «Alena Lutskovich»,
  • тэлеграм-чат і тэлеграм-канал «Беларусь Сегодня Chat»; телеграм-каналы «Прага Беларуская ў Варшаве/Praga bialoruska w Warszawie»; «Беларусы Віланува. Wilanow Bialoruski», «Беларусы во Влохах, Вва. Bialorusini we Wlochach», «Беларусы Урсынава (Варшава) / Bialorusiny Usrynowa, Wawa», «Беларусы Варшавы: Mokotow (мокотув) I ня толькі», «Меню Перта», «Организация „Перт“, „Pert is Terror“, „Переходник Перта“, „Weapon Pert“ і телеграм-групы „Чат B&H Belarus“ і „Перт“ Админы».
  • Інстаграм-акаўнты «ivan_hanin3», «nikita25wf» і «alieh_baradzin».

Судзяць адміністратара тэлеграм-чату Propovednik

Справу 52-гадовага Уладзіміра Шпака ў Менскім гарадзкімі судзе разглядае судзьдзя Вера Галаўкова. Уладзімеру інкрымінаваныя ч. 1 арт. 342 КК («Актыўны ўдзел у дзеяньнях, што груба парушаюць грамадзкі парадак»), ч. 1 арт. 361-1 КК («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім»), ч. 3 арт. 361 КК («Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый)»).

МУС Беларусі прызнаў праект Propovednik «экстрэмісцкім фармаваньнем» 24 ліпеня. Пра затрыманьне адміністратара тэлеграм-канала Propovednik сілавікі паведамілі яшчэ ў траўні, сілавікі тады паведамлялася, што ён нібыта «распальваў нацыянальную і сацыяльную нянавісьць, заклікаў да гвалту».

Уладальніка парталу s13.ru прызналі палітвязьнем

Сяргея Чабоцьку ўзялі пад варту ў справе за так званы экстрэмізм паводле арт. 361-1, 361-2, 361-3, 361-4 КК, паведамляюць праваабаронцы.

Трэція 15 дзён адміністрацыйнага арышту ў Сяргея скончыліся 7 сьнежня. Ён ня выйшаў на волю.

Рэдактара блогу «S13» затрымалі 23 кастрычніка. Яго судзілі тройчы — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» і «пікет» у інтэрнэце. У канцы кастрычніка стала вядома, што кантэнт «S13» і яго сацсеткі прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG