Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асад у Маскве, ён атрымаў прытулак, — расейскія дзяржаўныя СМІ

Расейскі вайсковец паміж партрэтамі прэзыдэнта Сырыі Башара аль-Асада (справа) і кіраўніка Расеі Уладзіміра Пуціна на кантрольна-прапускным пункце на ўскраіне Дамаску, 1 сакавіка 2018

Зрынуты прэзыдэнт Сырыі Башар Асад знаходзіцца ў Маскве і атрымаў у Расеі прытулак. Пра гэта ўвечары ў нядзелю, 8 сьнежня, паведамілі расейскія дзяржаўныя СМІ са спасылкай на крыніцу ў Крамлі.

«Асад разам з членамі сваёй сям’і прыбыў у Маскву. Расея, зыходзячы з гуманітарных меркаваньняў, дала ім прытулак», — цытуюць агенцтвы крыніцу, не называючы яе імя.

У паведамленьні ТАСС Асад названы «былым» прэзыдэнтам, хаця фармальна ён не абвяшчаў пра складаньне паўнамоцтваў. Міністэрства замежных справаў Расеі днём у нядзелю ў афіцыйным паведамленьні, аднак, заяўляла, што па выніках перамоваў з апазыцыяй Асад пагадзіўся пакінуць пасаду прэзыдэнта і выехаць з краіны.

Паведамляецца таксама, што з амбасады Сырыі ў Маскве зьнялі сьцяг і дошку з назвай дыпляматычнага прадстаўніцтва. Сырыйская апазыцыя выкарыстоўвае іншы, крыху зьменены нацыянальны сьцяг.

Пра тое, што Башар Асад, які кіраваў Сырыяй 24 гады, пакінуў Дамаск і, верагодна, краіну, стала вядома ў ноч на нядзелю, 8 сьнежня, — адначасова са здачай гораду, фактычна бяз бою, аддзеламі ўзброенай апазыцыі.

Пакуль невядома, якім чынам Асад трапіў у Маскву. Раніцай у нядзелю агенцыя Reuters са спасылкай на дадзеныя Flightradar пісала, што самалёт, на якім, як мяркуецца, ляцеў Асад, зьнік з радараў; выказваліся нават здагадкі, што ён быў забіты ці разбіўся.

Падзеньне рэжыму Асада ў Сырыі ў фатаздымках

Разарваны плякат з выявай Башара Асада
1/21 Разарваны плякат з выявай Башара Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Людзі выносяць рэчы з іранскай амбасады ў Дамаску
2/21 Людзі выносяць рэчы з іранскай амбасады ў Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Турэцкія прыхільнікі паўстанцаў сьвяткуюць перамогу над рэжымам Асада ў Сырыі
3/21 Турэцкія прыхільнікі паўстанцаў сьвяткуюць перамогу над рэжымам Асада ў Сырыі
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Паўстанец страляе ў паветра, сьвяткуючы з жыхарамі Хомсу падзеньне рэжыму Асада
4/21 Паўстанец страляе ў паветра, сьвяткуючы з жыхарамі Хомсу падзеньне рэжыму Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Горад Камішлі. Мужчына фатаграфуецца на фоне зьнесенай статуі Базэля Асада, брата Башара. Статую зьнесьлі пасьля паступленьня інфармацыі пра ўзяцьце паўстанцамі Дамаску
5/21 Горад Камішлі. Мужчына фатаграфуецца на фоне зьнесенай статуі Базэля Асада, брата Башара. Статую зьнесьлі пасьля паступленьня інфармацыі пра ўзяцьце паўстанцамі Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Сьвяткаваньні ў лібанскім Трыпалі
6/21 Сьвяткаваньні ў лібанскім Трыпалі
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Сьвяткаваньне паўстанцаў на вуліцах сырыйскіх гарадоў
7/21 Сьвяткаваньне паўстанцаў на вуліцах сырыйскіх гарадоў
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Людзі з кветкамі сустракаюць паўстанцаў на плошчы Умаяд у Дамаску
8/21 Людзі з кветкамі сустракаюць паўстанцаў на плошчы Умаяд у Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Людзі ўскараскаліся на баявую тэхніку са сьцягам паўстанцаў і адзначаюць перамогу
9/21 Людзі ўскараскаліся на баявую тэхніку са сьцягам паўстанцаў і адзначаюць перамогу
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Разьбітае шкло на кінутым пад ногі партрэце Башара Асада ў будынку Арганізацыі палітычнай бясьпекі. Прадмесьці Хамы
10/21 Разьбітае шкло на кінутым пад ногі партрэце Башара Асада ў будынку Арганізацыі палітычнай бясьпекі. Прадмесьці Хамы
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Абстраляная выява Башара Асада на паліцэйскім пастарунку ў Хаме
11/21 Абстраляная выява Башара Асада на паліцэйскім пастарунку ў Хаме
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Сырыйскі апазыцыянэр зьдзірае партрэт Асадаў у міжнародным аэрапорце Алепа
12/21 Сырыйскі апазыцыянэр зьдзірае партрэт Асадаў у міжнародным аэрапорце Алепа
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Актыўна сьвяткуе падзеньне рэжыму Асада і сырыйская эміграцыя. 8 сьнежня прайшлі некалькі сьвяточных мітынгаў у Эўропе, у тым ліку ў Бэрліне
13/21 Актыўна сьвяткуе падзеньне рэжыму Асада і сырыйская эміграцыя. 8 сьнежня прайшлі некалькі сьвяточных мітынгаў у Эўропе, у тым ліку ў Бэрліне
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
А гэта сьвяткаваньні прыхільнікаў сырыйскіх паўстанцаў у Бэйруце, Лібан. Прысутнічаюць і турэцкія сьцягі. Турэччына ў асобе свайго прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана даўно падтрымлівала паўстаньне супраць Асада
14/21 А гэта сьвяткаваньні прыхільнікаў сырыйскіх паўстанцаў у Бэйруце, Лібан. Прысутнічаюць і турэцкія сьцягі. Турэччына ў асобе свайго прэзыдэнта Рэджэпа Эрдагана даўно падтрымлівала паўстаньне супраць Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Курды не зьяўляюцца прыхільнікамі ісламістаў, маюць свае сілы і свае погляды на змаганьне ў вайне. Але 8 сьнежня таксама сьвяткуюць падзеньне рэжыму Асада. На здымку курд са сьцягам Загонаў народнай абароны каля аэрапорту Камішлі на паўночным-усходзе Сырыі.
15/21 Курды не зьяўляюцца прыхільнікамі ісламістаў, маюць свае сілы і свае погляды на змаганьне ў вайне. Але 8 сьнежня таксама сьвяткуюць падзеньне рэжыму Асада. На здымку курд са сьцягам Загонаў народнай абароны каля аэрапорту Камішлі на паўночным-усходзе Сырыі.
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Парад паўстанцаў сустрэў гучную падтрымку жыхароў Хомсы
16/21 Парад паўстанцаў сустрэў гучную падтрымку жыхароў Хомсы
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Партрэты Рухалы Хамэйні, аяталы Алі Хамэнэі, генэрала Касэма Сулеймані і забітага ў верасьні кіраўніка «Хэзбалы» Хасана Насралы ў разрабаванай іранскай амбасадзе ў Дамаску
17/21 Партрэты Рухалы Хамэйні, аяталы Алі Хамэнэі, генэрала Касэма Сулеймані і забітага ў верасьні кіраўніка «Хэзбалы» Хасана Насралы ў разрабаванай іранскай амбасадзе ў Дамаску
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Жанчына крычыць ад радасьці пасьля навіны пра падзеньне рэжыму Асада. Хомс
18/21 Жанчына крычыць ад радасьці пасьля навіны пра падзеньне рэжыму Асада. Хомс
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Жыхары Хомсу на Гадзіньнікавай плошчы
19/21 Жыхары Хомсу на Гадзіньнікавай плошчы
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Вяртаньне сырыйскіх уцекачоў у родны горад пасьля весткі пра падзеньне рэжыму Асада
20/21 Вяртаньне сырыйскіх уцекачоў у родны горад пасьля весткі пра падзеньне рэжыму Асада
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Нага жыхара Сырыі на адбітай з помніка галаве Хафэза Асада, заснавальніка дынастыі і бацькі Башара.
21/21 Нага жыхара Сырыі на адбітай з помніка галаве Хафэза Асада, заснавальніка дынастыі і бацькі Башара.
8 сьнежня скончылася кіраваньне рэжыму Асадаў у Сырыі. Бацька, а затым сын былі пры ўладзе 54 гады, з 1970 году. За гэты час у краіне шмат людзей загінула ад рэпрэсій і вайны, праціўнікі рэжыму апыналіся і ў турме.
Previous slide
Next slide

Асад, пэўна, мог скарыстацца расейскім Іл-76, які вылецеў з авіябазы Хмэймім усяго за некалькі гадзін да паведамленьня, што былы сырыйскі прэзыдэнт у Маскве, высьветліла Расейская служба «Радыё Свабода».

Таксама 8 сьнежня на базу прыляцеў расейскі Ан-124 — другі раз за апошнія дні. Паводле асноўнай вэрсіі, узмоцненая актыўнасьць расейскай вайскова-цывільнай авіяцыі ў Сырыі зьвязаная з эвакуацыяй расейскіх войскаў з краіны на фоне падзеньня рэжыму Асада.

Авіябаза Хмэймім крытычна важная для Расеі як хаб паміж Масквой і Афрыкай — шматлікія рэйсы Міністэрства абароны ў ЦАР, Лібію і іншыя афрыканскія краіны выконваюцца праз базу ў Сырыі.

Дынастыя Асадаў — сям'я алавітаў (мусульманаў, якія не зьяўляюцца шыітамі, але ўшаноўваюць цэнтральную постаць шыіцкага ісламу) пачала кіраваць краінай яшчэ ў 1970, калі пры ўладзе быў Хафэз Асад, бацька Башара. Ягоны сын узначаліў краіну ў 2000 годзе пасьля сьмерці бацькі.

Пэрыяд нестабільнасьці, паўстаньняў і вайны пачаўся ў Сырі ў 2011 годзе і працягваецца да сёньняшняга дня.

  • Рэжым Асада падтрымліваюць Расея, Іран, а таксама лібанская шыіцкая групоўка «Хэзбала», прызнаная тэрарыстычнай у ЗША. У Эўразьвязе тэрарыстычным лічыцца ваеннае крыло «Хэзбалы», але не палітычная партыя.
  • Расея мае ў Сырыі авіябазу на аэрадроме Хмэймім і базу флёту ў порце Тартус. У Міжземным моры на сталай аснове дзейнічае расейская эскадра.
  • Расейскія вайскоўцы ўдзельнічаюць у баявых дзеяньнях у Сырыі з 2015 году, калі расейскія самалёты пачалі бамбаваць пазіцыі праціўнікаў Асада ў грамадзянскай вайне. Пры бамбаваньнях гораду Алепа, па шматлікіх паведамленьнях, загінула мноства мірных жыхароў.
  • Пры падтрымцы Расеі і Ірану сырыйскім урадавым войскам удалося ўзяць пад кантроль большую частку тэрыторыі краіны.
  • Перамір’е, заключанае пры ўдзеле Расеі і Турэччыны, дзейнічала з 2020 году.

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG