Паведамляецца, што цяперашні пакет дапамогі ацэньваецца на 275 мільёнаў даляраў і што гэта сямідзясяты транш ваеннай дапамогі Ўкраіне з запасаў Міністэрства абароны ЗША ад жніўня 2021 году.
У рамках новага пакета дапамогі ЗША перададуць Украіне, у прыватнасьці:
- Боепрыпасы для сыстэм HIMARS;
- артылерыйскія боепрыпасы калібрам 155мм і 105мм;
- боепрыпасы для мінамётаў калібрам 60мм і 81мм;
- Бесьпілётнікі;
- Ракеты TOW;
- Процітанкавыя комплексы Javelin і AT-4;
- Стралковую зброю і боепрыпасы;
- Абсталяваньне і боепрыпасы для выбуховых работ;
- Абсталяваньне для абароны ад хімічнай, біялягічнай, і ядзернай зброі;
- Запасныя часткі, дапаможнае абсталяваньне.
Сёньня ж новы пакет ваеннай дапамогі Ўкраіне анансавала Нямеччына.
Форум