Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пракамэнтавалі зьняцьцё двух удзельнікаў выбараў на карысьць Лукашэнкі


Аляксандар Лукашэнка на выбарах 9 жніўня 2020, Менск, Беларусь. Ілюстрацыйнае фота
Аляксандар Лукашэнка на выбарах 9 жніўня 2020, Менск, Беларусь. Ілюстрацыйнае фота

«Лукашэнка спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі»,— мяркуюць юрысты кампаніі назіраньня.

12 лістапада адразу два зь сямі патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты заявілі аб рашэньні зьняцца з выбараў на карысьць Аляксандра Лукашэнкі. Гэта старшыня Саюзу афіцэраў Сяргей Бобрыкаў і былая прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава. Юрысткі кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» пракамэнтавалі гэтую сытуацыю.

Бобрыкаў заявіў, што прыняў рашэньне адмовіцца ад удзелу ў прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі, заявіўшы мэту «забясьпечыць згуртаванасць афіцэрскага корпуса, не дапусціць дваякіх думак сярод вайскоўцаў, каб падтрымаць дзейнага кіраўніка дзяржавы і нашага лідэра».

Чамаданава сваё рашэньне абгрунтавала так:

«Мы разумеем выдатна, што ніхто, акрамя нашага прэзыдэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, сёньня ня зможа гарантаваць тую бясьпеку, у якой мы знаходзімся, бясьпеку нашай краіны ў першую чаргу і, вядома ж, такое паступальнае разьвіцьцё нашай дзяржавы. І самае галоўнае — мы надзейны тыл, у чым можна не сумнявацца».

Юрысткі кампаніі адзначаюць, што такім чынам «Лукашэнка спрабуе стварыць ілюзію канкурэнцыі, але ў сучасных рэпрэсіўных умовах гэта нават пры прыкладаньні вялікіх высілкаў будзе выглядаць як фікцыя».

«Падобныя выказваньні падстаўных кандыдатаў у прэзыдэнты — заканамерная зьява, бо яны самі ня могуць рэалізаваць сваё права ўдзельнічаць у кіраваньні краінай. У краіне, дзе дзяржава рэпрэсуе любыя праявы іншадумства, удзел у кіраваньні краінай немагчыма разглядаць ізалявана — гэта працяглы працэс, які патрабуе адкрытага і сумленнага дыялёгу паміж грамадзтвам і ўладай.

Эфэктыўнае ажыцьцяўленьне права на ўдзел у грамадзкім жыцьці магчымае толькі пры наяўнасьці ўмоваў, дзе ўсе правы чалавека паважаюцца і дасяжныя: права на роўнасьць і недыскрымінацыю, свабоду выказваньня думак, мірных сходаў і асацыяцый. Гэтая неабходнасьць прызнана на міжнародным узроўні, у тым ліку ў дакладзе Вярхоўнага камісара ААН у правах чалавека (A/HRC/49/42)».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG