Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 7 лістапада: Уладальніка навінавага парталу s13.ru Сяргея Чабоцьку судзілі другі раз


Сілавікі. Ілюстрацынйае фота
Сілавікі. Ілюстрацынйае фота

Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Суд Ленінскага раёну Горадні 6 лістапада разгледзеў адміністрацыйную справу ўладальніка рэгіянальнага навінавага інтэрнэт-парталу s13.ru Сяргея Чабоцькі.

Тэлеграм-канал «Суды, затрыманьні. Горадня і вобласьць» паведамляе, што мужчыну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП («парушэньне ўстаноўленага парадку правядзеньня сходу, мітынгу, вулічнага шэсьця, дэманстрацыі, пікетаваньня, іншага масавага мерапрыемства»).

Рашэньне суду невядомае.

25 кастрычніка Чабоцьку арыштавалі на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП («распаўсюд, выраб, захоўваньне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая зьмяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасьці або прапагандуе такую дзейнасьць»).

Сайт і сацсеткі праекту не абнаўляюцца з 23 кастрычніка.

30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызнаныя «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

У Ваўкавыску жанчыну судзілі за перадачу рэчаў у калёнію

Справу разглядалі 6 лістапада ў судзе Ваўкавыскага раёну.

Натальлю Палюховіч судзілі паводле арт. 25.10 КаАП «Перадача прадметаў або рэчываў асобе, якая зьмяшчаецца ў папраўчай установе», зьвярнуў увагу тэлеграм-канал «Права маю».

Вынік суду невядомы.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG