Лінкі ўнівэрсальнага доступу

12 чалавек будуць судзіць за незаконнае паляваньне зь верталёта


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Генэральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на 12 паляўнічых, якія ў 2023 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласьці незаконна палявалі, у тым ліку з выкарыстаньнем мэханічнага паветранага (верталёт Мі-2) і наземнага транспарту, паведамляе Генэральная пракуратура.

Справа распачатая паводле ч. 2 і ч. 4 арт. 282 («Незаконнае паляваньне») і ч. 3 арт. 2821 («Незаконныя перамяшчэньне (транспартаваньне) або разбор дзікіх жывёлаў) Крымінальнага кодэксу.

Адзначаецца, што абвінавачаныя здабылі, перамясьцілі і разабралі чатырох ласёў, а таксама аднаго бурага мядзведзя і адну дзікую птушку, даўгахвостую няясыць — віды, якія ўключаныя ў «Чырвоную кнігу Беларусі».

Падчас паляваньня мужчыны выкарыстоўвалі «дарагія сучасныя прылады для забесьпячэньня дакладнай і далёкай сувязі ў жорсткіх умовах надвор’я (радыёстанцыі); высочваньня здабычы (квадракоптары); дакладнага навядзеньня на цэль (прыцэльныя прыстасаваньні і прыборы начнога бачаньня); перамяшчэньня туш дзікіх жывёлаў (квадрацыклы і бездарожнікі)».

Дзеяньнямі абвінавачаных навакольнаму асяродзьдзю нанесеная шкода ў асабліва буйным памеры на 93 тыс. рублёў, гаворыцца ў рэлізе. Падчас папярэдняга сьледзтва шкода кампэнсаваная часткова — на суму 68 тыс. рублёў; пры гэтым на маёмасьць паляўнічых коштам каля 1 млн рублёў накладзены арышт.

Пяць абвінавачаных знаходзяцца пад вартай, сем — пад падпіскай аб нявыезьдзе і належных паводзінах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG