Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску будуць судзіць цэлую сям’ю за «распальваньне варожасьці». Пагражае да 12 гадоў турмы


Зьлева Ірына і Генадзь Саўрыцкія, справа іхная дачка Віялета Вярбіцкая
Зьлева Ірына і Генадзь Саўрыцкія, справа іхная дачка Віялета Вярбіцкая

Суд над сям’ёй Стаўрыцкіх пачнецца 13 лістапада ў Менскім гарадскім судзе, паведаміла «Наша Ніва».

Генадзю Саўрыцкаму 61 год. Ён родам зь Менску. Ягоны бізнэс — ААТ «Анастан», буйная кампанія, якая займаецца вытворчасьцю пенаплясту, піша «Наша ніва». Ягонай жонцы Ірыне 58 гадоў. Яна працавала спэцыялісткай у продажах, а пасьля мэнэджарам у «Анастане».

У пары дзьве дачкі. Адна зь іх, Віялета, праходзіць у адной справе з бацькамі. Ёй 23 гады, яна скончыла школу ў Менску, пасьля паступіла ў Варшаўскую акадэмію мастацтваў. Дзяўчына захапляецца фатаграфіяй і любіць падарожжы.

Суд над сям'ёй пачнецца 13 лістапада ў Менскім гарадзкім судзе. Іх абвінавачваюць у «распальваньні варожасьці» (ч. 3 арт. 130 КК). Пакараньне па гэтым артыкуле ад 5 да 12 гадоў зьняволеньня.

Судзіць сям’ю Саўрыцкіх будзе судзьдзя Міхаіл Макарэвіч. Акалічнасьці справы невядомыя, як і сутнасьць абвінавачаньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG