Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праваабаронцы: «Сілавікі пачалі адключаць мабільную сувязь у беларусаў перад затрыманьнем»


Затрыманьні ў Менску ў жніўні 2020 году, архіўнае ілюстрацыйнае фота
Затрыманьні ў Менску ў жніўні 2020 году, архіўнае ілюстрацыйнае фота

Праваабаронцы «Вясны» сьцьвярджаюць, што ім стала вядома пра выпадкі, калі перад затрыманьнямі 31 кастрычніка ў беларусаў адключалі мабільную сувязь.

«Праваабаронцы атрымліваюць падрабязнасьці сёньняшніх затрыманьняў і ператрусаў па ўсёй краіне.

Сярод іншага, стала вядома, што супрацоўнікі КДБ з розных гарадоў ўзялі на ўзбраеньне новую стратэгію — перад самым затрыманьнем у чалавека адключаюць мабільную сувязь праз апэратара», — паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Падрабязнасьці затрыманьняў праваабаронцы не распавялі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG