Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі 800 мастоў патрабуюць плянавага рамонту


У студзені 2022 году абрынулася пешаходная частка моста праз вуліцу Нямігу ў Менску. Ілюстрацыйнае фота
У студзені 2022 году абрынулася пешаходная частка моста праз вуліцу Нямігу ў Менску. Ілюстрацыйнае фота

Сёлета абрынуліся мінімум два масты.

Намесьнік прэм’ер-міністра Беларусі Анатоль Сівак паведаміў, што ў Беларусі плянавага рамонту патрабуюць 800 мастоў.

«Каб эканоміка разьвівалася, павінен быць рух аўтамабіляў з больш высокай грузападымальнасьцю па гэтых мастах. Зьмянілася плянавая нагрузка, і для гэтага нам трэба прыводзіць гэтую гаспадарку плянава пад гэтыя нагрузкі, каб не было абмежаваньняў», — працытавала Анатоля Сівака дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА.

На нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі пра стан аўтамабільных дарог міністар транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч паведаміў, што ў 2023 годзе адрамантавалі больш за тры тысячы кілямэтраў і 107 мастоў, а ў 2024-м — больш за пяць тысяч кілямэтраў і 117 мастоў. «Рэканструявалі, капітальны рамонт, бягучы», — удакладніў міністар.

Агульная даўжыня дарог у Беларусі, паводле зьвестак на 2021 год, складае 87 002 кілямэтры. Цяпер па ўсёй краіне эксплюатуюць 5297 маставых збудаваньняў (масты і шляхаправоды).

Сёлета вядома пра два факты абрынаньня мастоў — у Смаргонях і ў Полацкім раёне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG