Згодна з дакумэнтам, цяпер грамадзяне Грузіі змогуць часова знаходзіцца ў Расеі бязь візы больш за 90 дзён, у тым ліку для атрыманьня адукацыі. Таксама Пуцін скасаваў візы для грамадзян Грузіі, якія прыяжджаць у Расею працаваць.
Указ набывае сілу з дня апублікаваньня — 10 кастрычніка.
Пуцін адмяніў візавы рэжым для грамадзян Грузіі пры ўмове знаходжаньня ў Расеі ня больш за 90 дзён, уведзены ў 2000 годзе з 15 траўня 2023 году. Тады ж аднавілі прамыя авіязносіны паміж Расеяй і Грузіяй. Грамадзяне Расеі таксама маюць права бязьвізавага ўезду ў Грузію. Пры гэтым паміж краінамі па-ранейшаму няма дыпляматычных адносінаў.
26 кастрычніка ў Грузіі пройдуць парлямэнцкія выбары. Кіроўная партыя «Грузінская мара» заяўляе пра важнасьць гандлёва-эканамічных адносінаў з Расеяй, абвінавачваючы апанэнтаў у імкненьні ўцягнуць краіну ў вайну. Апазыцыя ў сваю чаргу абвінавачвае ўлады ў прарасейскай арыентацыі.
Краіны ЭЗ і ЗША пасьля прыняцьця законапраекту «Аб празрыстасьці зьнешняга ўплыву», які выклікаў вялікі рэзананс, і шэрагу іншых рашэньняў Тбілісі рэзка крытыкуюць улады Грузіі. Эўразьвяз прыпыніў працэс інтэграцыі Грузіі, а ЗША ўвялі санкцыі супраць «адказных за падрыў дэмакратыі» ў краіне.
Форум