Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гарыс заявіла, што ня стане сустракацца з Пуціным без удзелу ў перамовах украінскага боку


Уладзімір Зяленскі і Камала Гарыс
Уладзімір Зяленскі і Камала Гарыс

Кандыдатка ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс заявіла, што ў якасьці кіраўніка дзяржавы ня будзе сустракацца з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным для перамоваў аб спыненьні вайны ва Ўкраіне без удзелу ўкраінскага боку.

«Не, не ў двухбаковым парадку без Украіны. Украіна павінна мець права голасу ў пытаньні аб будучыні Ўкраіны», — сказала Камала Гарыс у інтэрвію CBS.

Адказваючы на пытаньне, ці падтрымае яна сяброўства Кіева ў NATO, Гарыс назвала гэта тэмай, якая будзе паднятая, «калі дойдзе да гэтага».

Таксама яна заявіла, што калі б яе супернік Дональд Трамп быў прэзыдэнтам, то «Пуцін бы цяпер сядзеў у Кіеве». У верасьні падчас дэбатаў Трамп заявіў, што завершыць вайну ва Ўкраіне да таго, як заступіць на пасаду.

«Давайце растлумачым. Ён кажа, што можа пакласьці канец гэтаму ў першы ж дзень. Ведаеце, што гэта значыць? Гаворка ідзе аб капітуляцыі», — лічыць Гарыс.

Яна запэўніла, што будзе працаваць, «каб дапамагчы Ўкраіне ўзяць верх у гэтай вайне, каб яна дабілася бясьпекі і працьвітаньня».

У ходзе інтэрвію Камала Гарыс таксама адказала на пытаньні, як яна мяркуе аплачваць шчодрыя сацыяльныя праграмы, якія абяцае ажыцьцявіць у выпадку перамогі на выбарах, і чаму адміністрацыя Байдэна некалькі гадоў не прымала неабходных захадаў для ўмацаваньня мяжы з Мэксыкай, якую за гэты час нелегальна перасеклі мільёны мігрантаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG