Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі тэлеканал Belsat прызналі непажаданай арганізацыяй


Студыя Белсату ў Варшаве. Ілюстрацыйнае фота
Студыя Белсату ў Варшаве. Ілюстрацыйнае фота

Паводле Генпракуратуры Расеі, «варожая дзейнасьць» тэлеканалу ўзмацнілася пасьля пачатку расейскай вайны ва Ўкраіне.

У Генэральнай пракуратуры Расеі паведамілі аб прызнаньні непажаданай на расейскай тэрыторыі дзейнасьць замежнай арганізацыі Belsat, Belsat TV, Belarusian Satellite (Польшча).

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні, прычынай гэтага рашэньня стала «дыскрэдытацыя ўнутранай і зьнешняй палітыкі расейскіх уладаў, стварэньне нэгатыўнага вобразу Расеі і крытыка інтэграцыйных працэсаў у межах саюзнай дзяржавы».

Паводле Генпракуратуры Расеі, «варожая дзейнасьць» тэлеканалу ўзмацнілася пасьля пачатку «спэцыяльнай ваеннай апэрацыі» ва Ўкраіне.

Апроч таго, Belsat актыўна «супрацоўнічае і распаўсюджвае матэрыялы арганізацый, уключаных у рэестар замежных агентаў, чыя дзейнасьць таксама прызнаная непажаданай».


Belsat — тэлеканал, створаны паводле дамовы між Міністэрствам замежных спраў Польшчы і АТ «Польская тэлевізія». Вяшчаньне ажыцьцяўляецца на беларускай, расейскай і ўкраінскай мовах.

Сёлета польскія ўлады вырашылі рэфармаваць дзейнасьць каналу — у ліпені заявілі, што яго ўключаць у склад новай польскай мэдыяструктуры, Цэнтру замежных праграмаў (ЦЗП).

У склад ЦЗП, акрамя «Белсату», увойдуць расейскамоўны канал «Вот так» і «ўкраінская рэдакцыя». Плянуецца, што новая структура пачне працаваць 1 сакавіка 2025 году. Кіраваць ЦЗП будзе TVP World.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG