Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Школьнікам усіх клясаў штомесяц будуць праводзіць інфармацыйную гадзіну «Генацыд беларускага народу»


Аляксандар Лукашэнка і Андрэй Швед, кіраўнік Генэральнай пракуратуры, якая вяла справу аб «генацыдзе беларускага народу»
Аляксандар Лукашэнка і Андрэй Швед, кіраўнік Генэральнай пракуратуры, якая вяла справу аб «генацыдзе беларускага народу»

Ва ўсіх клясах беларускіх школаў штомесяц будзе праходзіць інфармацыйная гадзіна на тэму «Генацыд беларускага народу».

Пра гэта паведаміла галоўная спэцыялістка аддзелу адукацыі Менскага аблвыканкаму Натальля Дудкіна, піша інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

Паводле яе, праца па вывучэньні «генацыду беларускага народу» працягнецца, бо яна зьяўляецца выхаваньнем «грамадзянскіх пачуцьцяў і патрыятызму».

«Таму і робіцца націск на вывучэньне генацыду беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Ёсьць добрая мэтадычная база правядзеньня гэтых інфармацыйных гадзінаў — падрыхтаваны мэтадычны дапаможнік», — сказала Дудкіна.

Яна таксама адзначыла, што ў школах будуць праходзіць адзіныя ўрокі, прысьвечаныя «значным падзеям у гісторыі нашай краіны». Сярод такіх чыноўніца назвала Дзень народнага адзінства, Дзень Канстытуцыі, трагедыю ў Хатыні, Дзень яднаньня Беларусі і Расеі.

Ва ўстановах адукацыі Менску паставілі задачу «яшчэ больш актывізаваць патрыятычнае выхаваньне», заявіла намесьніца старшыні камітэту адукацыі сталічнага выканкаму Вольга Сьмірнова. Паводле яе, гэта зьвязана з тым, што ў траўні 2025 году «ўсё ж 80-годзьдзе Вялікай Перамогі».

  • У 2022 годзе ў Беларусі пачалі зьмяняць школьную праграму. Сярод іншага, у адукацыйным працэсе сталі выкарыстоўваць інфармацыйна-аналітычныя матэрыялы крымінальнага расьсьледаваньня аб «генацыдзе беларускага народу», прадстаўленыя Генпракуратурай.
  • У 2023 годзе выдалі падручнікі «Генацыд беларускага народу ў гады Вялікай Айчыннай вайны». З 2023 году зьявіліся адпаведныя дапаможнікі асобна для 1–4-х, 5–9-х і 10–11-х клясаў.
  • Пры гэтым улады праводзяць паралель паміж гітлераўцамі і ўдзельнікамі пратэстаў супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG