Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Беларусі рэкамэндавала беларусам не наведваць Ізраіль праз абвастрэньне сытуацыі на Блізкім Усходзе


Вайсковыя дзеяньні на мяжы Ізраілю і сэктару Газа, 7 жніўня 2024 году. Фота Reuters
Вайсковыя дзеяньні на мяжы Ізраілю і сэктару Газа, 7 жніўня 2024 году. Фота Reuters

Напружанасьць у рэгіёне абвастрылася на фоне вайны Ізраілю ў сэктары Газа і забойства на мінулым тыдні ў Тэгеране Ісмаіла Ханія, аднаго зь лідэраў палестынскага руху ХАМАС, які ЗША і Эўразьвяз лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй.

Міністэрства замежных справаў Беларусі ў сувязі з абвастрэньнем сытуацыі на Блізкім Усходзе рэкамэндуе беларускім грамадзяням безь неабходнасьці не наведваць Ізраіль.

Як адзначаецца ў афіцыйным паведамленьні МЗС, беларусам раяць прымаць рашэньне аб наведваньні гэтай краіны «з улікам разьвіцьця бягучай абстаноўкі ў рэгіёне».

«Грамадзянам Беларусі, якія жывуць або знаходзяцца цяпер у Ізраілі, неабходна выконваць рэкамэндацыі ізраільскіх уладаў, а таксама пільнавацца правілаў асабістай бясьпекі», — падкрэсьлілі ў МЗС Беларусі.

Напружанасць у рэгіёне абвастрылася падчас вайны Ізраілю з ХАМАС у Газе і забойства на мінулым тыдні ў Тэгеране Ісмаіла Ханія, аднаго зь лідэраў палестынскага руху ХАМАС, які Злучаныя Штаты і Эўразьвяз лічаць тэрарыстычнай арганізацыяй. З тэрыторыі Лібану «Хезбала» апошнімі днямі вядзе актыўны абстрэл ізраільскай тэрыторыі.

Кіраўніцтва Ізраілю раней заяўляла, што не выключае таго, што вайна пачнецца. У сваю чаргу ўрад Лібану адзначаў, што спрабуе не дапусьціць атакі «Хезбалы» на паўднёвага суседа. «Хезбала» — шыіцкая радыкальная ісламісцкая групоўка, якую падтрымлівае і фінансуе Іран.

7 жніўня нямецкая авіякампанія Lufthansa прыпыніла палёты ў Іран, Ізраіль, Ірак і Лібан з прычыны росту напружанасьці на Блізкім Усходзе.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG