Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Байдэн абвясьціў, што застанецца на пасадзе прэзыдэнта ЗША да канца свайго тэрміну


Камала Гарыс і Джо Байдэн
Камала Гарыс і Джо Байдэн

Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што застанецца на пасадзе кіраўніка Белага дому да канца прэзыдэнцкага тэрміну. Пра гэта ён напісаў 22 ліпеня на сваёй старонцы ў сетцы Х.

«Мы Злучаныя Штаты Амэрыкі, і няма нічога немагчымага, калі мы робім гэта разам. Мы проста павінныя памятаць, хто мы ёсьць. Я прысьвяціў сваё прэзыдэнцтва таму, каб даказаць гэта, і буду працягваць гэта рабіць сёньня, заўтра і кожны дзень, пакуль я маю гонар быць вашым прэзыдэнтам», — гаворыцца ў паведамленьні.

21 ліпеня 81-гадовы прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн абвясьціў аб рашэньні зьняць сваю кандыдатуру з прэзыдэнцкай гонкі і прапанаваў Дэмакратычнай партыі вылучыць кандыдатам віцэ-прэзыдэнтку Камалу Гарыс. Яна пагадзілася прыняць намінацыю.

Раней кандыдат у віцэ-прэзыдэнты Трампа Дж.Д.Вэнс сказаў, што ў выпадку зьняцьця прэзыдэнта Байдэна з выбараў рэспубліканцы плянуюць патрабаваць ад яго датэрміновай адстаўкі.

У канцы чэрвеня адбыліся дэбаты паміж Джо Байдэнам і Дональдам Трампам. На думку многіх выбарнікаў, для цяперашняга прэзыдэнта яны аказаліся правальнымі.

Пасьля гэтага ўсё большая колькасьць дэмакратаў заклікала Байдэна адмовіцца ад удзелу ў выбарах.

17 ліпеня стала вядома, што 81-гадовы Джо Байдэн захварэў на COVID. Паведамлялася, што ён будзе знаходзіцца ў рэзыдэнцыі ў штаце Дэлавэр, дзе будзе выконваць свае абавязкі ў самаізаляцыі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG