Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камала Гарыс заявіла, што гатовая замяніць Байдэна ў прэзыдэнцкай гонцы


Камала Гарыс
Камала Гарыс

У сувязі з рашэньнем прэзыдэнта Байдэна выйсьці з прэзыдэнцкай гонкі, меркаваная кандыдатка Камала Гарыс апынулася перад надзвычай кароткім акном для правядзеньня сваёй перадвыбарнай кампаніі.

Прэзыдэнт Джо Байдэн у нядзелю аб’явіў, што спыняе сваю кампанію перавыбраньня на новы тэрмін. Дзейны кіраўнік дзяржавы падтрымаў кандыдатуру віцэ-прэзыдэнткі Камалы Гарыс для ўдзелу ў лістападаўскіх выбарах.

Усяго за некалькі тыдняў да зьезду дэмакратаў, які вылучыць кандыдата ад партыі, Гарыс трэба будзе таксама зрабіць выбар кандыдата ў віцэ-прэзыдэнты.

Амаль усе 3896 дэлегатаў-дэмакратаў, якія сустрэнуцца на Нацыянальным зьезьдзе Дэмакратычнай партыі ў Чыкага ў наступным месяцы, паабяцалі аддаць галасы Байдэну, які атрымаў перамогу на партыйных выбарах у краіне. Аднак паводле правілаў Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі гэтыя абяцаньні могуць быць зьмененыя.

58% дэмакратаў лічаць, што Гарыс была б добрай прэзыдэнткай, сьведчыць новае апытаньне AP-NORC. Агулам з гэтым згодныя 30% амэрыканцаў, адзначае «Голас Амэрыкі» са спасылкай на гэтую статыстыку.

Пасьля рашэньня Бадэна Камала Гарыс зьвярнулася да народу:

«Ад імя амэрыканскага народу я дзякую Джо Байдэну за яго выдатнае лідэрства на пасадзе прэзыдэнта Злучаных Штатаў і за дзесяцігодзьдзі служэньня нашай краіне. Яго выбітная спадчына, яго дасягненьні ня маюць сабе роўных у сучаснай амэрыканскай гісторыі, пераўзыходзячы спадчыну многіх прэзыдэнтаў, якія займалі сваю пасаду два тэрміны. Для мяне вялікі гонар быць яго віцэ-прэзыдэнтам, і я глыбока ўдзячны прэзыдэнту, доктару Джыл Байдэн і ўсёй іх сям'і. Упершыню я пазнаёмілася з прэзыдэнтам Байдэнам празь яго сына Бо. Мы былі сябрамі з таго часу, як разам працавалі генэральнымі пракурорамі ў сваіх штатах. Калі мы працавалі разам, Бо расказваў мне гісторыі пра свайго бацьку.

Якім бацькам і якім чалавекам ён быў. І якасьці, якія Бо шанаваў у сваім бацьку, — гэта тыя ж якасьці, тыя ж каштоўнасьці, якія я бачыла кожны дзень у дзейнасьці Джо Байдэна на пасадзе прэзыдэнта: яго сумленнасьць і прыстойнасьць. Яго вялікае сэрца і адданасьць сваёй веры і сваёй сям'і. Яго любоў да нашай краіны і амэрыканскага народу.

Гэтым самаадданым і патрыятычным актам прэзыдэнт Байдэн зьдзейсьніў тое, што рабіў на працягу ўсяго свайго жыцьця: паставіў амэрыканскі народ і нашу краіну вышэй за ўсё.

Для мяне вялікі гонар атрымаць ухвалу прэзыдэнта, і я маю намер заслужыць і выйграць гэтую намінацыю. За апошні год я езьдзіла краінай, гутарыла з амэрыканцамі аб маючых адбыцца лёсавызначальных выбарах. І гэта тое, што я працягну рабіць найбліжэйшымі днямі і тыднямі. Я зраблю ўсё, што ў маіх сілах, каб аб’яднаць Дэмакратычную партыю і наш народ, каб перамагчы Дональда Трампа і ягоную экстрэмісцкую праграму „Праект 2025“.

Мы маем 107 дзён да дня выбараў. Мы будзем змагацца разам. І разам мы пераможам».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG