Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Джо Байдэн заявіў аб выхадзе з прэзыдэнцкай гонкі


Джо Байдэн
Джо Байдэн

Яго зварот да амэрыканскіх грамадзян апублікаваны ў сацсетцы Х. Байдэн заявіў таксама, што зьвернецца да нацыі пазьней на гэтым тыдні і патлумачыць прычыны свайго рашэньня.

«Я вырашыў не прымаць кандыдатуру і засяродзіць усю сваю энэргію на сваіх абавязках прэзыдэнта да канца майго тэрміну», — сказаў ён.

«Для мяне было найвялікшым гонарам у жыцьці служыць вашым прэзыдэнтам. І хоць я меў намер дамагацца перавыбраньня, лічу, што ў інтарэсах маёй партыі і краіны я павінен адмовіцца ад вылучэньня і засяродзіцца выключна на выкананьні сваіх абавязкаў прэзыдэнта на працягу астатняга тэрміну», – гаворыцца ў звароце Байдэна да амэрыканцаў.

Хто менавіта стане замест яго кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі, пакуль невядома.

У нядзелю Байдэн заявіў, што падтрымлівае кандыдатуру сваёй намесьніцы Камалы Гарыс. У выпадку перамогі яна магла б стаць першай жанчынай-прэзыдэнтаў у гісторыі ЗША і першай прэзыдэнткай азіяцка-амэрыканскага паходжаньня. Аднак імя кандыдата Дэмакратычнай партыі мае назваць нацыянальны зьезд партыі.

Камала Гарыс і Джо Байдэн
Камала Гарыс і Джо Байдэн

Частка вядучых дэмакратаў падтрымлівае яе кандыдатуру. Частка прапануе правесьці хуткія праймэрыз абраць кандыдата на зьездзе партыі.

Байдэн - першы прэзыдэнт, які адмовіўся ад спробы перавыбраньня, пасьля выхаду з гонкі дэмакрата Ліндана Джонсана ў 1968 годзе. Той адмовіўся ад другога тэрміна на фоне нізкага рэйтынгу і праблем са здароўем. Кандыдатам ад партыі стаў віцэ-прэзыдэнт Г'юбэрт Гамфры, ён прайграў выбары Рычарду Ніксану.

  • 27 чэрвеня паміж Байдэнам і прэтэндэнтам ад рэспубліканцаў Дональдам Трампам адбыліся першыя дэбаты, якія многія назвалі правальнымі для дзейнага прэзыдэнта. Пасьля гэтага ў Дэмакратычнай партыі пачалі абмяркоўваць магчымую замену Байдэна іншым кандыдатам. Сам Байдэн прызнаў, што дэбаты былі «ня лепшым» яго выступам, але некалькі разоў заявіў, што ня мае намеру здымацца з выбараў.
  • 11 ліпеня Джо Байдэн выступіў на саміце NATO ў Вашынгтоне. Яго другое публічнае зьяўленьне з моманту дэбатаў, як пісала агенцтва Bloomberg, мела на мэце паказаць, што ў прэзыдэнта дастаткова сіл для перамогі на выбарах. Аднак Байдэн зрабіў дзьве агаворкі: прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага прадставіў як Уладзіміра Пуціна, а празь некалькі гадзін на прэс-канфэрэнцыі назваў віцэ-прэзыдэнтку ЗША Камалу Гарыс Дональдам Трампам. Сам Байдэн падчас выступу заявіў, што ён «лепш за ўсіх падыходзіць для кіраваньня» і «лепш за ўсіх гатовы да перамогі».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG