Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі інстытут публічнай гісторыі атрымаў афіцыйную рэгістрацыю ў Варшаве


Ілюстрацыйнае фота. Школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі розных гадоў
Ілюстрацыйнае фота. Школьныя падручнікі па гісторыі Беларусі розных гадоў

Навастворанае ў траўні незалежнае аб’яднаньне беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў у выгнаньні — «Беларускі інстытут публічнай гісторыі» — атрымала афіцыйную рэгістрацыю ў Польшчы.

Акруговы суд Варшавы прыняў рашэньне аб рэгістрацыі 4 ліпеня, кіраўніцтва арганізацыі даведалася пра гэта 18 ліпеня з судовага ліста, паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал «Беларускага інстытуту публічнай гісторыі».

Галоўныя мэты Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, паводле заснавальнікаў:

  • падтрыманьне нацыянальнай ідэнтычнасьці беларусаў,
  • стварэньне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалягічных установак,
  • захаваньне памяці пра трагічныя пэрыяды гісторыі Беларусі,
  • фармуляваньне бачаньня на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі Беларусі,
  • папулярызацыя і прасоўваньне нацыянальнага гістарычнага наратыву ў Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць арганізацыю акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялягічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўленьня, журналіст, дасьледчык сталінскіх рэпрэсіяў Ігар Станкевіч. У склад інстытуту таксама ўвайшлі шэраг спэцыялістаў у галіне гісторыі.

У траўні арганізацыя стварыла ў Тэлеграме і Youtube уласныя каналы. Там расказваюць пра падзеі беларускай гісторыі, публікуюць камэнтары розных беларускіх гісторыкаў і дасьледчыкаў пра ключавыя падзеі Беларусі як мінулага, так і сучаснасьці, а таксама апавядаюць пра цікавыя імпрэзы і праграмы і анансуюць найбольш важныя падзеі, зьвязаныя зь беларускай гісторыяй.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG